Табуларый
Славутасць | |
Табуларый | |
---|---|
лац.: Tabularium | |
41°53′34″ пн. ш. 12°29′01″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Луцый Карнелій Сула |
Заснавальнік | Луцый Карнелій Сула |
Дата заснавання | 78 да н.э. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Табуларый (лац.: tabularium) — дзяржаўны архіў у Старажытным Рыме, у якім захоўваліся народныя пастановы і іншыя дзяржаўныя акты (лац.: tabulae publicae).
Першапачаткова ў Рыме не існавала дзяржаўнага архіва, tabulae выстаўляліся на форуме ці на Капітоліі. Па меры павелічэння колькасці tabulae, былі арганізаваны розныя табуларыі: senatusconsulta і plebiscita захоўваліся ў храме Цэрэры у даліне паміж Палацінам і Авенцінам блізка ад Circus Maximus, фінансавыя акты — на Капіталійскай гары ў храме Сатурна, foedera — на Капітоліі — у асобым табуларыі. У 83 г да н.э., падчас міжусобных войн Сулы, Капітолій быў пашкоджаны пажарам, якія знішчылі тую частку храма Сатурна, у якім знаходзіўся табуларый. У 78 да н.э. побач з храмам Сатурна Квенцій Лутацый Катул пабудаваў агульны дзяржаўны архіў (лац.: tabularium ці aerarium Saturni), рэшткі якога захаваліся да нашых дзён. Акрамя гэтага архіва, у Рыме існавалі асобыя архівы як у асобных гарадах Італіі (муніцыпальныя архівы), так і ў галоўных гарадах кожнай правінцыі (правінцыйныя архівы), а таксама асобыя архівы для розных свецкіх і духоўных карпарацый, напрыклад для аўгураў, жрацоў і г. д. Імператары мелі асобыя tabularium Caesaris.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Табуларий // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Табуларый