Трансільванія
Трансільва́нія[1], Залессе[1], Сяміграддзе — гістарычная і геаграфічная вобласць, якая ахоплівае паўночна-заходнюю частку сучаснай Румыніі. Назва вобласці існуе з рымскіх часоў і паходзіць ад лацінскіх trans silva або ultra silvas (за лесам). У вобласці пражываюць румыны, немцы, венгры і іншыя этнічныя групы.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва Трансільванія ўвайшла ў старажытнарымскую геаграфію ў I—III стагоддзях да н. э., як назва адной з абласцей (Transilvania), якія складалі рымскую правінцыю Дакію. Назву Сяміград (ням.: Siebenbürgen — Сямігорад) вобласць атрымала ад немцаў, якія пачалі сяліцца тут у XII стагоддзі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У антычнасць Трансільванію засялялі дакі, у 106—271 гадах Трансільванія была рымскай правінцыяй (тады яна падверглася частковай раманізацыі), пасля заваявана готамі, гетамі, аварамі і балгарамі, з VI стагоддзя ў Трансільванію пачалі перасяляцца славяне. З канца IX стагоддзя Трансільванія была заваявана венграмі, з пачатку XI стагоддзя стала часткай Венгерскага Каралеўства, у складзе якога мела шырокую аўтаномію. З X стагоддзя ў Трансільваніі пачалі сяліцца венгры (з канца XI стагоддзя ва Усходняй Трансільваніі венгерскія вольныя сяляне, так званыя секеі), з XII стагоддзя — немцы.
Пасля распаду Венгерскага Каралеўства Трансільванія аформілася, як аўтаномнае княства (1541—1687) пад пратэктаратам Асманскай імперыі. У XVII стагоддзі Трансільванія была аб’ектам змагання паміж Асманскай і Аўстрыйскай імперыямі. У 1699—1867 гадах Трансільванія — правінцыя Аўстрыі, пасля Венгрыі, з 1918 года Трансільванія — частка Румыніі (у 1940—1944 паўночная частка адышла да Венгрыі). Частка, якая адышла да Румыніі, не мае ніякага адміністрацыйна-палітычнага статуту, вобласць падзелена на 16 акруг.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Трансільванія багатая карыснымі выкапнямі, асабліва частыя жалеза, марганец, золата, медзь, прыродны газ, соль і сера.
Ёсць цяжкая, хімічная і тэкстыльныя галіны прамысловасці. Сельская гаспадарка, вінная вытворчасць і садаводства — важныя заняткі. Драўніна — іншы каштоўны рэсурс.
Трансільванія складае прыблізна 35 % валавога ўнутранага прадукта Румыніі і мае валавы ўнутраны прадукт на чалавека прыблізна 11 500 $, што прыблізна на 10 % вышэй чым агульны румынскі лік.
Гарады
[правіць | правіць зыходнік]Самы вялікі горад Трансільваніі гэта — Клуж-Напока (318 027). Астатнія: Сігішаара (317 651), Брашоў (283 901), Арадзя (206 527), Арад (172 824), Сібіу (155 045), Тыргу-Мурэш (149 577), Бая-Марэ (137 976) і Сату-Марэ (115 630).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Па апошніх даных перапісу ў Трансільваніі пражываюць:
- румыны — 5 684 142 — 73,6 %;
- венгры — 1 603 926 — 20,8 %;
- цыгане — 202 665 — 2,6 %;
- іншыя (украінцы, сербы, балгары, харваты, чэхі, яўрэі, і інш.) — 123 563 — 1,6 %.
Пераважную большасць насельніцтва складаюць румыны, але ў акругах Харгіта (85 %), Кавасна (74 %) і Мурэш значны лік складаюць секеі (венгерская этнічная група).
У перыяд 1952—1968 гадоў ва Усходняй Трансільваніі існавала — Венгерская аўтаномная вобласць. Галоўным горадам вобласці быў горад Тыргу-Мурэш з пераважна венгерскім насельніцтвам, сёння асноўным насельніцтвам горада з’яўляюцца румыны.
Цікавыя месцы
[правіць | правіць зыходнік]- Замак Бран, таксама вядомы як Замак Дракулы
- Сярэдневяковыя гарады Алба-Юлія, Клуж-Напока, Сібіу і Сігішаара (месца нар. Улада Дракулы)
- Царква ў Дэнсушы, самая старая царква ў Румыніі
- Драўляныя Цэрквы
- Саксонскія ўмацаваныя цэрквы
- Румынскія традыцыі і народная культура, Нацыянальны Комплекс Музеяў, Сібіу
- Венгерскія традыцыі і народная культура
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Трансільва́нія, Залессе // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 506. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Трансильва́ния // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 650. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
- Трансильва́ния // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские словари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 421. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).
- Трансильва́ния / Семёнова Л. Е., Виноградов В. Н. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 148. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Трансильвания // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.