Тэрарыстычныя акты ў Парыжы 13 лістапада 2015 года
Тэрарыстычныя акты ў Парыжы | |
---|---|
Месца нападу |
Парыж і Сен-Дэні |
Дата |
13 і 14 лістапада 2015 21:16 — 00:58 CET |
Спосаб нападу | стральба, выбухі, захоп закладнікі |
Зброя | Аўтаматычная зброя, выбуховыя прылады |
Загінулыя | 129[1][2] |
Параненыя | 352, 99 у крытычным стане[1] |
Колькасць тэрарыстаў |
8 — загінулі[3] 2 — у вышуку |
Падазраваныя | Ісламская дзяржава |
Напад тэрарыстаў на Парыж адбыўся позна ўвечар 13 лістапада 2015 года. Амаль адначасова мелі месца некалькі інцыдэнтаў: выбухі каля стадыёна «Стад дэ Франс» у Сен-Дэні, дзе праходзіў таварыскі матч паміж зборнымі Францыі і Германіі, на якім прысутнічаў прэзідэнт Франсуа Аланд, растрэл наведвальнікаў рэстарана, а таксама бойня ў тэатры Батаклан. У выніку нападу загінула 129 чалавек[2][4], каля 100 чалавек былі захоплены ў закладнікі[5][6][7][8]. Гэтыя тэракты сталі найбуйнейшай па колькасці ахвяр за ўсю гісторыю Францыі[9].
Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» узяла на сябе адказнасць за напады назваўшы іх «11 верасня па-французску»[10]. Тэрарыст, затрыманы падчас штурму тэатра Батаклан, заявіў, што з'яўляецца даўнім прыхільнікам ІДІЛ[11].
Напады
[правіць | правіць зыходнік]Увечар 13 лістапада з невялікай розніцай па часе былі здзейснены 6 нападаў у розных частках французскай сталіцы[7][12]. Яны былі скаардынаваны і смяротнікі дзейнічалі разам, хутчэй за ўсё, маючы зносіны па рацыі.
Агульная колькасць тэрарыстаў паводле звестак паліцыі складае 10 чалавек, 8 з якіх загінулі і двое знаходзяцца ў вышуку.
Раней таксама паведамлялася пра стральбу і выбухі каля камерцыйнага цэнтра Форум-дэ-Аль, размешчанага ў I акрузе Парыжа[6][13][14]. Інфармацыя не пацвердзілася.
Напад на ўстановы «Пеці Камбодж» і «Ле Карыльён»
[правіць | правіць зыходнік]Ахвярамі нападу на рэстаран «Пеці Камбодж» (Petit Cambodge) і на размешчаны ў будынку насупраць бар «Ле Карыльён» (Le Carillon), размешчаныя ў X акрузе Парыжа, сталі прынамсі 26 чалавек[6][15][16]. Напад здзейснены аўтамабіля, які праязджаў міма, у 21:20 па мясцовым часе. Загінулі не толькі кліенты прылеглых тэрас, але і пешаходы, якія праходзілі побач. Аўтамабіль скрыўся і знаходзіцца ў вышуку.
Выбухі каля стадыёна «Стад дэ Франс»
[правіць | правіць зыходнік]У 21:30 пояс смяротніка быў прыведзены ў дзеянне ў бары непадалёк ад стадыёна «Стад дэ Франс». 10 чалавек апроч тэрарыста загінулі на месцы [8]. Яшчэ тры выбухі прагучалі крыху пазней, паліцыя выявіла рэшткі целаў трох самазабойцаў. Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, главы МЗС Францыі і Германіі Ларан Фабіус і Франк-Вальтэр Штайнмаер, якія прысутнічалі на стадыёне падчас таварыскага матчу паміж нацыянальнымі зборнымі Францыі і Германіі, былі экстрана эвакуіраваны[6]. Хоць футбольны матч не спынілі, гледачоў пачалі эвакуіраваць з трыбун ужо падчас гульні, тлумачачы гэта як «пажарную трывогу».
Стральба каля піцэрыі «Ла Каса Ностра»
[правіць | правіць зыходнік]У 21:32 было здзейснена напад на наведвальнікаў у некалькіх кварталах на поўдзень ад вуліцы Аліберт, на тэрасе піцэрыі «Ла Каса Ностра» (La Casa Nostra), па вуліцы дэ ла Фантэн о Руа ў XI акрузе Парыжа. Сведкі бачылі чалавека, які страляў з аўтамата. Сведка апісвае прынамсі пяць целаў побач з ім[17][18].
Растрэл каля кафэ «Ла Бель Экіп»
[правіць | правіць зыходнік]Каля 21:38 на адкрытай тэрасе кафэ «Ла Бель Экіп» (La Belle Equipe) па вуліцы Шарон (XI акруга Парыжа) пачаўся аўтаматны агонь па наведвальніках. Загінула прынамсі 19 чалавек[17][18].
Выбух на бульвары Вальтэр
[правіць | правіць зыходнік]У 21:44 па мясцовым часе на бульвары Вальтэр, за 300 метраў ад «Батаклана», адбыўся выбух у выніку прывядзення ў дзеянне пояса шахіда. Пацярпелых няма, акрамя самога тэрарыста.
Захоп закладнікаў у тэатры «Батаклан»
[правіць | правіць зыходнік]У 21:50 быў здзейснены напад на тэатр «Батаклан», размешчаны ў XI акрузе Парыжа, у момант выступлення ў ім амерыканскага рок-гурта Eagles of Death Metal. Паводле некаторых звестак, закладнікамі апынуліся прынамсі 60 чалавек[5][6]. Неўзабаве сілы спецпрызна Францыі правялі штурм[19] супраць 4 тэрарыстаўз шахідскімі паясамі. Спецпрызнаўцам удалося абясшкодзіць аднаго з тэрарыстаў, тым не менш трое іншых паспелі прывесці паясы ў дзеянне.
Паводле паведамленняў Reuters, у тэатры загінула звыш 100 чалавек,[20] паранена больш за 118[21]. Паводле паведамленняў CNN, са слоў сведак тэракту, тэрарысты выкрыквалі пры стральбе «Алах акбар» і вінавацілі закладнікаў ва ўмяшанні Францыі ў ваенны канфлікт у Сірыі[22].
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]Нацыянальная
[правіць | правіць зыходнік]Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд абвясціў надзвычайнае становішча на ўсёй тэрыторыі краіны, загадаў перакрыць граніцы і прывесці ўзброеныя сілы ў стан поўнай боегатоўнасці[6][14]. Упершыню з 1944 года ў Парыжы ўведзены каменданцкая гадзіна[23]. У краіне абвешчаны трохдзённая жалоба[24].
Парыжане запусцілі акцыю салідарнасці з пацярпелымі «Адкрытыя дзверы» (#PorteOuverte) — яе ўдзельнікі гатовыя падаць прытулак людзям, якія апынуліся ў зоне тэрактаў[25]. Таксісты бясплатна развозілі пасажыраў[26]. У Твітэры многімі артыстамі арганізавана кампанія сацыяльнай падтрымкі #PrayForParis.
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]У знак падтрымкі Францыі пасля тэрактаў славутасці па ўсім свеце пачалі падсвятляць колерамі французскага трыкалора. Сіне-бела-чырвоным падсветлены Сусветны гандлёвы цэнтр і «Эмпайр-стэйт-білдынг» у Нью-Ёрку, вежа CN Tower у Таронта, стадыён «Уэмблі» у Лондане, музычная акадэмія імя Чайкоўскага на Майдане Незалежнасці у Кіеве[27] і іншыя будынкі і збудаванні[28]. У Ізраілі і ізраільскіх прадстаўніцтвах за мяжой, у знак жалобы былі прыспушчаны дзяржаўныя сцягі[29]. У многіх гарадах свету да дыпламатычных прадстаўніцтваў Францыі людзі прынеслі кветкі і свечкі.
Паводле рашэння УЕФА, футбольныя матчы адборачнага цыкла да чэмпіянату Еўропы па футболе ў Францыі, якія адбыліся 14 лістапада 2015 года, пачаліся хвілінай маўчання. Каманды выйшлі на поле з чорнымі павязкамі[30].
Спачуванні і падтрымку французам выказалі многія главы дзяржаў і ўрадаў, а таксама іншыя афіцыйныя асобы.
- Прэзідэнт ЗША Барак Абама выступіў з афіцыйнымі заявай з нагоды трагедыі, паабяцаўшы аказаць Парыжу «любую дапамогу, якая спатрэбіцца»[31].
- Авіякампанія American Airlines тэрмінова прыпыніла палёты ў Парыж[32][33].
- Спачуванні ў сувязі з тэрактамі выказаў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, які таксама перадаў словы падтрымкі Франсуа Аланду і ўсяму французскаму народу. Пра гэта паведаміў яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў, які заявіў, што Расія рашуча асуджае «нялюдскія забойствы»[34].
- Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні Прэзідэнту Францыі Франсуа Аланду, французскаму народу, родным і блізкім загінулых і пацярпелых у выніку серыі тэрактаў у Парыжы: «З вялікім болем успрынялі ў Беларусі вестку пра шматлікія чалавечыя ахвяры ў выніку тэрарыстычных актаў, што адбыліся ў Парыжы ў ноч з 13 на 14 лістапада 2015 года. Ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю самыя глыбокія спачуванні і словы падтрымкі родным і блізкім загінулых і пацярпелых, а таксама ўсяму французскаму народу»[35].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Тэрарыстычны акт у рэдакцыі Charlie Hebdo
- Захоп закладнікаў каля Венсенскіх варот
- Тэракт у Капенгагене
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Колькасць ахвяр тэрактаў у Парыжы ўзрасло да 129 чалавек.
- ↑ а б "Прокурор: число погибших в терактах в Париже выросло до 129 человек". РИА Новости. 14.11.2015.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ СМІ паведамілі пра восем загінулых тэрарыстах у Парыжы // Lenta.ru, 2015-11-14
- ↑ У выніку тэрактаў у Парыжы загінула больш 100 чалавек. // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 13 лістапада 2015.(Праверана 29 лістапада 2024)
- ↑ а б Goldstein, Sasha. At least 118 dead in Paris following widespread terror attacks throughout city . NY Daily News (13 лістапада 2015). Праверана 14 лістапада 2015.
- ↑ а б в г д е "More than 150 dead after siege at Bataclan concert hall and attacks across Paris – live"(англ.). The Guardian. 14 November 2015 01.24 GMT. Праверана 2015-11-14.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка): «1.08am…the death toll looks to have risen to at least 158.» - ↑ а б Shapiro, Emily. At Least 100 Dead in Explosions, Shootings and Hostage Situation in Paris . ABC News (Nov 13, 2015, 7:32 PM ET). Праверана 14 лістапада 2015.
- ↑ а б Paris attacks: More than 100 killed at Bataclan and restaurants . BBC News (14 лістапада 2015). Праверана 14 лістапада 2015.
- ↑ Найбуйнейшыя тэракты ў Францыі
- ↑ "Групоўка "ІДІЛ" узяла на сябе адказнасць за тэракты ў Парыжы. Загінулі больш 120 чалавек". Euronews. 2015-11-14 04:15 CET. Праверана 2015-11-14.
Групоўка "ІДІЛ" узяла на сябе адказнасць за серыю тэрактаў ...Пра гэта джыхадзісты паведамілі на сваім вэб-сайце.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ Затрыманы пасля тэрактаў у Парыжы назваў сябе членам ІДІЛ . РБК. Праверана 14 лістапада 2015.
- ↑ "Пракурор распавёў падрабязнасці расследавання тэрактаў у Парыжы". Lenta.ru. 23:31, 14 лістапада 2015. Праверана 2015-11-14.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ "At least 60 killed in Paris shootings, hostages held. President Hollande shuts borders, declares national state of emergency". Times of Malta. Reuters. November 13, 2015, 22:14. Праверана 14 November 2015.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ а б Paris attacks(недаступная спасылка). Reuters (13 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2015. Праверана 13 November 2015.
- ↑ France Closes Borders After Paris 'Horror' . Sky (14 лістапада 2015). Праверана November 14, 2015.
- ↑ 140 confirmed dead in Paris attacks, police end concert hall siege(недаступная спасылка). Fox8 (4:27 PM, NOVEMBER 13, 2015). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2015. Праверана November 14, 2015.
- ↑ а б Paris attacks: What we know . BBC News.
- ↑ а б Напады ў Парыжы: як развіваліся падзеі . Руская служба Бі-бі-сі.
- ↑ Два тэрарысты забіты падчас штурму канцэртнай залы ў Парыжы // Lenta.ru, 14 лістапада 2015, 02:57 MSK
- ↑ Paris attacks Архівавана 13 лістапада 2015. / Reuters: Mass casualties in Paris attacks, 14 november 2015 «About 100 people were killed in the Bataclan concert hall in central Paris and 40 others have died in other locations in and around Paris in a militant attack, an official at Paris City hall said.» (англ.)
- ↑ More than 150 dead after siege at Bataclan concert hall and attacks across Paris — live // The Guardian, 2015-11-14, 01:08 GMT: (англ.) «With reports from the police that 118 people are believed to have died in the Bataclan concert hall, along with at least 40 in separate attacks, the death toll looks to have risen to at least 158.»
- ↑ У выніку тэрактаў у Парыжы загінула больш за 100 чалавек. // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 13 лістапада 2015.(Праверана 29 лістапада 2024)
- ↑ Каменданцкая гадзіна ўведзены ў Парыжы ўпершыню з 1944 года
- ↑ Аланд абвясціў трохдзённую жалобу ў Францыі . РИА Новости (14 лістапада 2015). Праверана 14 лістапада 2015.
- ↑ #PorteOuverte : les internautes se mobilisent sur les réseaux sociaux après les fusillades (фр.). Le Monde (14 лістапада 2015). Праверана 14 лістапада 2015.
- ↑ После терактов парижане дают ночлег нуждающимся, а таксисты развозят пассажиров бесплатно . ТАСС (14 лістапада 2015). Праверана 14 лістапада 2015.
- ↑ Майдан Незалежнасці ў Кіеве гарыць у колерах Францыі
- ↑ У святле апошніх падзей: Як змяніліся сусветныя сталіцы пасля тэрактаў у Парыжы . Lenta.ru (14 лістапада 2015). Праверана 14 лістапада 2015.
- ↑ У Ізраілі будуць прыспушчаны сцягі ў знак жалобы па ахвярах тэрактаў у Парыжы
- ↑ Чорныя павязкі і хвіліна маўчання
- ↑ Горшы дзень у гісторыі Пятай Рэспублікі . lenta.ru. Праверана 14 лістапада 2015.
- ↑ Тэракты ў Парыжы: хроніка падзей
- ↑ American Airlines прыпыніла палёты ў Парыж
- ↑ Владимир Путин выразил глубокие соболезнования в связи с серией чудовищных терактов в Париже // RT, 14.11.2015, 02:06 (руск.)
- ↑ Лукашэнка накіраваў спачуванні французскаму народу ў сувязі з серыяй тэрактаў у Парыжы // БЕЛТА
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэрарыстычныя акты ў Парыжы 13 лістапада 2015 года
- Неизвестные удерживают заложников в театре Батаклан в Париже . RT (14 лістапада 2015). Праверана 14 лістапада 2015.
- Теракты в Париже: более 100 погибших, освобождены заложники. Онлайн / ТВ Дождь, 0:41, 14 ноября 2015
- Взрывы и захват заложников в Париже Десятки погибших и раненых // Meduza.io — обновляемая лента событий, 01:17, 14 НОЯБРЯ 2015