Універсітэт Парыж IV Сарбона
Выгляд
Універсітэт Парыж IV — Сарбона | |
---|---|
L'Université Paris-IV | |
Арыгінальная назва | L'Université Paris-IV |
Заснаваны | 1970 (былы Парыжскі ўніверсітэт, 1253) |
Год закрыцця | 31 снежня 2017[1] |
Тып | дзяржаўны ўніверсітэт |
Прэзідэнт | Georges Molinié |
Студэнты | 23 324 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Парыж |
Сайт | sorbonne-universite.fr (фр.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт Парыж IV Сарбона — французскі дзяржаўны гуманітарны ўніверсітэт. Часткова ўніверсітэт размешчаны ў гістарычным будынку Сарбоны, але таксама мае філіялы ў 6-й, 7-й і 8-й муніцыпальнай акрузе Парыжа. Універсітэт Парыж IV — Сарбона, як і астатнія 12 Парыжскіх універсітэтаў, заснаваны ў 1970 годзе з прычыны рэформы ўніверсітэтаў пасля майскія падзей 1968 года.
У 2018 годзе ўвайшоў у склад новага Універсітэта Сарбона.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт складаецца з 16 факультэтаў, а таксама ўключае Інстытут прыкладных гуманітарных навук, Інстытут даследаванняў сучасных заходніх цывілізацый, Вышэйшую школу журналістыкі і камунікацый і Педагагічны інстытут пры Універсітэце Парыж IV.
Факультэты:
- Факультэт французскай літаратуры
- Факультэт французскай мовы
- Факультэт лацінскай мовы
- Факультэт грэчаскай мовы
- Факультэт філасофіі і сацыялогіі
- Факультэт гісторыі
- Факультэт гісторыі мастацтваў і археалогіі
- Факультэт геаграфіі
- Факультэт англійскай мовы
- Факультэт германскіх моў і цывілізацый
- Факультэт іберыйскай і лаціна-амерыканскай цывілізацый
- Факультэт італьянскай і румынскай моў
- Факультэт славянскіх моў і цывілізацый
- Факультэт арабскіх і яўрэйскіх цывілізацый
- Факультэт музыкі
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Універсітэт Парыж (фр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2011.
- Вышэйшая школа журналістыкі і камунікацый (фр.).