Перайсці да зместу

Урна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Старажытнарымская урна з алебастру
Старажытнагрэцкая крэмацыйная урна (каля 850 г. да н.э.

Урнаваза, часта з крышкай, якая звычайна мае некалькі звужаную шыйку над закругленым целам і нагой пастамента. Тэрмін асабліва часта выкарыстоўваюцца для пахавальных урнаў, сасудаў, якія выкарыстоўваюцца ў пахаваннях.

Пахавальныя ўрны

[правіць | правіць зыходнік]

Пасудзіны для пахавання рэшткаў нябожчыка пасля яго крэмацыі. Пашыраны ў розных народаў з першабытных часоў. Пахавальныя ўрны выраблялі з гліны, каменю, металу разнастайнай формы. Іх ставілі ў грунтавых магілах або ў курганах, у рымлян захоўваліся ў хатах нябожчыкаў або ў спецыяльных памяшканнях — калумбарыях. У Еўропе пахаванні ў урнах трапляюцца з эпохі бронзы і сведчаць пра змену пахавальнага абраду (ад трупапалажэння да трупаспалення).

На тэрыторыі Беларусі найбольш раннія пахавальныя ўрны вядомы на могільніках тшцінецкай культуры заходняга Палесся і на могільніку каля в. Нача (Воранаўскі раён). Пахавальныя ўрны жалезнага веку знойдзены на помніках паморскай культуры ў Драгічыне, Ратайчыцах, Трасцяніцы (Камянецкі раён), зарубінецкай культуры ў Атвержычах (Столінскі раён), Сямурадцах (Жыткавіцкі раён), калочынскай культуры, доўгіх курганоў паўночнай Беларусі і інш. Звычай пахавання ў урнах існаваў у дрыгавічоў, радзімічаў, крывічоў да пашырэння хрысціянства. Захаваўся ў некаторых народаў.

  • Егарэйчанка, А. А. Урны пахавальныя / А. А. Егарэйчанка // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: У 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2011. — 464 с.: іл. — С. 368. — ISBN 978-985-11-0549-2.
  • Урны пахавальныя // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 589. — ISBN 985-11-0214-8.