Фердынанд VII
Фердынанд VII | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ісп.: Fernando VII | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Карл IV | ||||||
Пераемнік | Карл IV | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Жазеф Банапарт | ||||||
Пераемнік | Ізабела II | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
14 кастрычніка 1784[1][2][…] |
||||||
Смерць |
29 верасня 1833[1][3][…] (48 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Іспанскія Бурбоны | ||||||
Бацька | Карл IV | ||||||
Маці | Марыя-Луіза Пармская | ||||||
Жонка | Марыя Антонія Бурбон-Сіцылійская[d][4], Марыя Ізабела Партугальская[d][4], Maria Josepha Amalia of Saxony[d][4] і Марыя Крысціна Бурбон-Сіцылійская[4] | ||||||
Дзеці | Ізабела II[5], Луіза Фернанда Іспанская[d], Infanta María Luisa Isabel of Spain[d][6] і unnamed daughter de Borbón[d][6] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Званне | Captain general of the Army[d] | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фердынанд VII (ісп.: Fernando VII; 14 кастрычніка 1784, Мадрыд — 29 верасня 1833, Мадрыд) — кароль Іспаніі ў сакавіку — маі 1808 года і з 1813 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Фердынанд нарадзіўся 14 кастрычніка 1784 года ў сталіцы Іспаніі горадзе Мадрыдзе ў сям’і іспанскага караля Карла IV.
Ён нярэдка канфліктаваў з бацькам і меў рэпутацыю правадыра нацыянальнай партыі, якая апануе Напалеону I, паслухмянай прыладай якога быў Карл (у рэчаіснасці Фердынанд вёў уласныя перамовы з Напалеонам). Пасля інтэрвенцыі французскай арміі, народнага паўстання ў падтрымку прынца і адрачэння бацькі ў 1808 годзе абвешчаны каралём. Неўзабаве сын і бацька былі фактычна арыштаваны Напалеонам у Баёне, пад ціскам адракліся ад правоў на прастол, пасля чаго Банапарт пасадзіў на іспанскі прастол свайго старэйшага брата Жазефа. Антыфранцузскае супраціўленне ў Іспаніі прызнавала Фердынанда законным каралём, у той час як ён сам ніяк не ўдзельнічаў у гэтай барацьбе.
У 1813 годзе французы былі выцеснены з Іспаніі, і Фердынанд ізноў стаў каралём (Карл IV яшчэ жыў у Рыме, але ў Іспанію не вярнуўся).
Палітыка Фердынанда VII была цвёрда антыліберальнай і контррэвалюцыйнай, з яго дзейнасцю звязаны тэрор супраць рознага роду вызваленчых рухаў. Асоба караля, які першапачаткова быў сімвалам нацыянальнай барацьбы, стала вельмі непапулярнай.
У 1820—1823 гадах у Іспаніі успыхнула грамадзянская вайна, падчас якой ваенныя на чале з Рыега патрабавалі ад караля выканання канстытуцыі 1812 года. Паўстанне было падушана па рашэнні Свяшчэннага саюза з дапамогай французскай арміі, а Рыега павешаны, нягледзячы на раней абвешчаную каралём усеагульную амністыю.
Пры Фердынандзе Іспанія пазбавілася лацінаамерыканскіх уладанняў: у 1810—20-я гады віцэ-каралеўствы Амерыкі падчас рэвалюцый на чале з Сімонам Баліварам і іншымі сталі незалежнымі рэспублікамі.
Жанаты чатыры разы, кароль меў дзяцей толькі ад апошняга шлюбу; старэйшую дачку Ізабелу ён абвясціў у 1830 годзе спадчынніцай, адмяніўшы салічны закон. Членам рэгенцкагасавета ён паставіў генерала Ахуманада, які раней прыклаў нямала сіл для вяртання Фердынанда на прастол (пазней, за адданасць дынастыі, Ізабела даруе генералу тытул герцага). Смерць Фердынанда ў 1833 годзе прывяла да грамадзянскай вайны паміж прыхільнікамі малалетней Ізабелы II і прыхільнікамі малодшага брата Фердынанда дона Карласа, так званымі карлістамі.
Фердынанд VII раптоўна сканаў 29 верасня 1833 года ў родным горадзе.
Зноскі
- ↑ а б Ferdinand VII // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ferdinand (Ferdinand VII.) // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Fernando VII // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Union List of Artist Names — 2018. Праверана 22 мая 2021.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Baumgarten. Geschichte Spaniens vom Ausbruch der französischen Revolution. Leipzig 1865-71, 3 Bde.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Фердинанд VII // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Фердынанд VII у Энцыклапедыі Кальера
- Каралі іспанскія
- Нарадзіліся 14 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1784 годзе
- Нарадзіліся ў Эскарыяле
- Памерлі 29 верасня
- Памерлі ў 1833 годзе
- Памерлі ў Мадрыдзе
- Пахаваныя ў аўтаномнай супольнасці Мадрыд
- Пахаваныя ў Эскарыяле
- Іспанскія Бурбоны
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом
- Кавалеры ордэна Святога Духу
- Кавалеры ордэна Святога Міхаіла (Францыя)
- Асобы
- Нарадзіліся ў Мадрыдзе
- Напалеонаўскія войны