Фінансавы год
Выгляд
Фінансавы год — традыцыйны перыяд, на які ўстанаўліваецца бюджэт — схема прыбыткаў і выдаткаў вызначанай асобы (сям’і, бізнесу, арганізацыі, дзяржавы і г. д.).
Таксама вядомы як бюджэтны год ці фіскальны год, ад лац.: fiscus — дзяржаўная казна.
Звычайна фінансавы год не супадае з каляндарным. Напрыклад, у ЗША фінансавы год — з 1 кастрычніка па 30 верасня, у Японіі — з 1 красавіка па 31 сакавіка, а ў Фінляндыі для акцыянерных таварыстваў — вызначаецца ў статуце.
У Беларусі фінансавы год пачынаецца 1 студзеня і заканчваецца 31 снежня, то бок, супадае з каляндарным.[1]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ 5.2 Финансовый год(недаступная спасылка) Бюджетный кодекс Республики Беларусь. Кодекс Республики Беларусь от 16.07.2008 г. № 412-З (руск.)