Харун ар-Рашыд
Харун ар-Рашыд | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
هارون الرشيد | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | аль-Хадзі | ||||||
Пераемнік | аль-Амін | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
19 лютага 766 |
||||||
Смерць |
24 сакавіка 809 (43 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Абасіды | ||||||
Бацька | Al-Mahdi[d] | ||||||
Маці | Al-Khayzuran[d] | ||||||
Жонка | Зубейда бінт Джафар[d], Abbasa bint Sulayman[d] і Umm Muhammad bint Salih[d] | ||||||
Дзеці | Al-Amin[d], al-Maʾmun[d], Al-Mu'tasim[d], Ahmed Al-Sabti[d], Al-Qasim ibn Harun al-Rashid[d], Abu ʿIsa Muhammad ibn Harun al-Rashid[d] і Sukaynah bint Harun al-Rashid[d] | ||||||
Веравызнанне | іслам | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хару́н ар-Рашы́д, ці Гару́н ар-Рашы́д (Харун Справядлівы; араб. هارون الرشيد بن محمد بن المنصور Hārūn ar-Rašīd ben Muḥammad ben al-Manṣūr; люты 766, Рэй (ці 27 сакавіка, 763) — 24 сакавіка 809, Тус) — арабскі халіф, кіраўнік Абасідскага халіфата ў 786 (з 14 верасня) — 809 гадах. Папулярны герой арабскага фальклору.
Стаў халіфам і кіраваў з дапамогай візіраў з сям’і Бармакідаў, якія былі прадстаўнікамі іранскай феадальнай арыстакратыі, а пасля іх адхілення ў 803 годзе стаў кіраваць аднаасобна.
Кіраванне халіфа Харуна ар-Рашыда адзначылася эканамічным і культурным росквітам, ён заснаваў у Багдадзе вялікі ўніверсітэт і бібліятэку, заахвочваў заняткі навукамі, паэзіяй і музыкай. Да Харуна ар-Рашыда быў набліжаны паэт Абас ібн аль-Ахнаф, прадстаўнік пакалення, які адмовіўся ад кананізаваных форм даісламскай паэзіі.
Пры Харуне ар-Рашыдзе у Халіфаце дасягнулі значнага развіцця сельская гаспадарка, рамёствы, гандаль і культура (пераважна літаратура), але разам з тым азначыліся прыкметы яго распаду (антыўрадавыя паўстанні ў Дэйлеме, Сірыі і іншых абласцях).
Халіф працягваў барацьбу з Візантыяй, распачатую да яго. Памёр у 809 годзе ў час ваеннага паходу супраць паўстаўшых жыхароў Маверанахра (паўстанне Рафі ібн Лейса ў Сярэдняй Азіі).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Харун ар-Рашыд // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. С. 553.
- Гарун // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.