Царква Ісландыі
Царква Ісландыі (ісл.: Þjóðkirkjan) — лютэранская абшчына Ісландыі, да якой належыць большасць жыхароў вострава. Узначальваецца біскупам, чыя рэзідэнцыя размяшчаецца ў Рэйк’явіку. Царква мае 295 прыходаў і 112 пастараў, якія акармляюць 245 тысяч чалавек вернікаў (з іх толькі 10 % наведваюць храмы штомесяц).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыю царквы можна падзяліць на тры перыяды: пранікненне хрысціянства (1000), Рэфармацыя (1540—1550) і з'яўленне асобнай ад дацкай мітраполіі ісландскай царквы.
У Сярэднявеччы Ісландыя была падзелана на два біскупствы. Першым біскупам у Скалхольце быў Іслейвур Гісурарсан, а ў Хоўларе — Ён Огмюндсан. Заступнікам Ісландыі лічыцца Святы Торлак.
Арганізацыйная структура
[правіць | правіць зыходнік]Вышэйшы орган — царкоўны збор (kirkjuþing), выканаўчы орган — царкоўны савет (kirkjuráð), вышэйшая службовая асоба — біскуп Ісландыі (biskup Íslands). Царква падзяляецца на пастараты (prófastsdæmi), на чале з пастарамі (prófastur) пастараты на прыходы (sókn), якія кіруюцца прыхадскімі камітэтамі (sóknarnefnd) на чале з прэсвітарамі (prestur).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Царква Ісландыі