Перайсці да зместу

Цэнзура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цэнзура
Паводле краін

Цэнзура паводле краін

Паводле галін

Інтэрнэт-цэнзура
Забароненыя кнігі
Спальванне кніг

Па метадах

Самацэнзура
Глушэнне

Адцэнзураваная газета
Урады некаторых краін, як Саудаўская Аравія, Паўночная Карэя, Куба, Іран, Венесуэла і Кітайская Народная Рэспубліка, забараняюць людзям у сваіх краінах прагляд пэўнага інтэрнэт-кантэнту па ідэалагічных, палітычных, рэлігійных прычынах, якія лічаць супярэчнымі сваім крытэрыям.
Інтэрнэт-цэнзура

Цэнзу́ра (лац.: censura) — кантроль уладай зместу і распаўсюджвання інфармацыі, друку, музычных, сцэнічных і мастацкіх твораў, кіно і фота твораў, перадач радыё і тэлебачання, вэб-сайтаў і парталаў, у некаторых выпадках таксама прыватнай перапіскі, з мэтай абмежавання ці недапушчэння распаўсюджвання ідэй і звестак, якія прызнаюцца гэтай уладай шкоднымі або непажаданымі[1].

Віды цэнзуры па характару інфармацыйнага кампанента

[правіць | правіць зыходнік]

Ваенная: від цэнзуры накіраваны на захаванне тайнай інфармацыю аб дыслакацыі, перамяшчэнні, колькасным складзе і ўзбраенні арміі, супрацьдзеянню ваеннаму і прамысловаму шпіянажу. Дзейнічае практычна ва ўсіх краінах свету, якія маюць уласную армію, незалежна ад мірнага ці ваеннага часу.

Дзяржаўная: цэнзура, якая можа абмяжоўваць распаўсюджанне інфармацыі, звязанай з пэўнымі планамі кіраўніцтва дзяржавы ці дзяржаўнай тайнай, звестак, як праўдзівых так і ілжывых, якія могуць служыць кампраматам на палітычны курс дзяржавы, на асобы яе кіраўнікоў. Існуе ў рознай ступені практычна ва ўсіх краінах свету, узмацняецца ў ваенны час ці падчас палітычнай напружанасці.

Рэлігійная: забарона ці абмежаванне інфармацыі, звязанай з дыскрэдытацыяй дзяржаўнай ці найбольш уплывовай рэлігіі ў пэўнай краіне, ці накіраванай на распаўсюджанне вучэнняў тых рэлігій, якія забаронены альбо не прызнаны ў гэтай краіне. У ХХІ ст. такі від цэнзуры існуе ў Эрытрэі, Узбекістане, Туркменістане, Таджыкістане, Іране і ісламскіx краінах Аравійскага паўвострава і Паўночнай Афрыкі.

Палітычная: звычайна гэта абмежаванне права на распаўсюджанне поглядаў, якія могуць супярэчыць афіцыйнай палітычнай дактрыне дзяржавы (у краінах з таталітарным ці аўтарытарным рэжымам) ці абразіць годнасць і пачуцці каго-небудзь па прычыне яго/яе паходжання, перакананняў, культуры і нават несці заклік да пэўных агрэсіўных дзеянняў супраць тых ці іншых асоб (барацьба з экстрэмізмам у адносна дэмакратычных краінах). У розных формах можа ўжывацца практычна ва ўсіх краінах свету.

Маральная: барацьба з парнаграфіяй, асабліва дзіцячай, абмежаванне на выкарыстанне непрыстойных і абразлівых выразаў у сродках масавай інфармацыі, мастацкай літаратуры. У некаторых краінах свету амаральнай дзейнасцю таксама лічацца астралогія і чараўніцтва, і рэклама такой дзейнасці забараняецца.

Навуковая цэнзура абмяжоўваецца рэдагаваннем навуковых і навукова-папулярных выданняў, недапушчэннем публікацыі звестак, якія супярэчаць агульна прынятым навуковым канцэпцыям, як навуковых. Існуе практычна ва ўсім свеце.

Камерцыйная цэнзура накіравана на захаванне камерцыйнай тайны і аўтарскага права. Існуе ў большасці краін свету.

Віды цэнзуры па спосабах ажыццяўлення і іншых крытэрыях

[правіць | правіць зыходнік]

Умоўна можна вылучыць папярэднюю цэнзуру (праверка інфармацыі перад публікацыяй ці выхадам у эфір) і наступную (крытычная ацэнка інфармацыі пасля таго, як яна была абнародавана і магчымыя санкцыі супраць самой інфармацыі, яе аўтараў і тых, хто яе распаўсюджваў). У дарэвалюцыйнай Расіі і СССР існаваў прамежкавы варыянт: цэнзура перыёдыкі ўжо надрукаванай, але яшчэ не паступіўшай у рэалізацыю.

Таксама можна ўмоўна падзяліць цэнзуру на лакальную альбо спецыяльную (абмежаванні на распаўсюджанне ці публікацыю дадзеных згодна крытэрыям навуковасці, ці чаго-небудзь на ўзор іміджу кампаніі), такі від цэнзуры дае магчымасць аўтарам распаўсюджваць інфармацыю па-за межамі пэўнай сістэмы, напрыклад друкаванне даследавання, якое прызналі ненавуковым, у самвыдаце, ненавуковых часопісах, інтэрнэце; нацыянальную альбо агульнадзяржаўную (забарона нейкай інфармацыі ў маштабах пэўнай краіны) і наднацыянальную (забарона ці абмежаванне чаго-небудзь, напрыклад, дзіцячай парнаграфіі, ў некалькіх краінах).

Адносіны да цэнзуры

[правіць | правіць зыходнік]

Цэнзура ў розных формах і праявах існуе з глыбокай старажытнасці. Існуюць і розныя ацэнкі цэнзуры. Прыхільнікі татальнай цэнзуры лічаць, што яна дапамагае засцерагаць грамадства ад небяспекі і абараняць дзяржаўныя інтарэсы. Лічыцца што ў 213 годзе да н.э. кітайскі імператар Цынь Шыхуандзі загадаў спаліць усе кнігі, акрамя навукова-прыкладных (медыцынскых, сельскагаспадарчых і інш.), каб абараніць краіну ад небяспекі, якую можа несці паэзія, філасофія і таму падобнае [2].

Крытыкі цэнзуры, ў сваю чаргу, лічаць, што замоўчванне праблем — гэта не самае лепшае іх рашэнне[3]. Таксама інтэрнэт спарадзіў новыя магчымасці самвыдата ў выглядзе вэб-сайтаў і блогаў, што прыводзіць да значнага павялічэння аўтараў і твораў і гэта робіць новыя цяжкасці ў працы цэнзараў[4]. Таксама праціўнікі цэнзуры сцвярджаюць, што ўвядзенне цэнзуры ў той ці іншай сферы сведчыць аб няздольнасці супрацьстаяць тэндэнцыям, супраць якіх накіравана цэнзура: напрыклад, улада не можа знайсці адэкватнае рашэнне сацыяльна-эканамічным праблемам і замоўчвае іх, рэлігійныя арганізацыі не маюць уплыву на маральны клімат ці не могуць канкурыраваць з іншымі рэлігіямі ва ўмовах свабоды веравызнання і спрабуюць вырашыць гэтыя праблемы з дапамогай цэнзуры[5], і г.д.

Большасць людзей ва ўсім свеце прытрымліваецца «прамежкавай» пазіцыі: лічыць неабходнай некаторыя віды цэнзуры (напрыклад, абмежаванне распаўсюджання парнаграфіі), дапушчальнай некаторыя іншыя віды (навуковую, камерцыйную, якія могуць успрымаць як дрэс-код: непрыемна, але абмяжоўвае правы чалавека толькі ў пэўных месцах і на некаторы час) і недапушчальную, да якой звычайна адносяць абмежаванні свабоды выказвання палітычных перакананняў і крытыкі ўлады.

Спосабы абыйсці цэнзурныя абмежаванні

[правіць | правіць зыходнік]

Адным з найбольш папулярных спосабаў абыйсці цэнзурныя абмежаванні з'яўляецца самвыдат (самастойнае выданне і распаўсюджанне інфармацыі ў рукапісным, машынапісным, друкаваным ці электронным варыянтах) і яго аналаг тамвыдат (выданне забароненай літаратуры за мяжой і нелегальны ўвоз у краіну). Таксама некаторыя аўтары выкарыстоўваюць прыём, вядомы як эзопава мова — іншасказ, які маскіруе думку аўтара. (Так французскі пісьменнік Вальтэр у апавяданні «Кандыд альбо аптымізм» апісваў сцэну жорсткай бітвы войскаў двух дзяржаў, якія не існавалі ў яго час — Балгарскага і Аварскага каралеўстваў. За гэтай алегорыяй многія чытачы бачылі карыкатуру на адносіны рэальных дзяржаў: Прусіі і Саксоніі).

Калі дзяржаўныя ўстановы ці кампаніі інтэрнэт-правайдараў фільтруюць інфармацыю ў глабальнай сетцы, забаронены кантэнт можа распаўсюджвацца праз агульнадаступныя дазволеныя рэсурсы, такія як проксі-серверы альбо з дапамогай электроннай пошты ці здымных носьбітаў (дыскі, флэшкі і інш.).

Дадатковае чытанне

[правіць | правіць зыходнік]

Навукова-даследчая літаратура

[правіць | правіць зыходнік]

Мемуарная літаратура

[правіць | правіць зыходнік]

Мастацкая літаратура

[правіць | правіць зыходнік]

George Orwell. 1984

Зноскі