Перайсці да зместу

Шамаш (міфалогія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шамаш
Міфалогія Ancient Semitic religion[d] і Шумера-акадская міфалогія[d]
Пол мужчынскі пол
Браты і сёстры Іштар
Дзеці Sumugan[d]
У іншых культурах Shamash[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ша́маш (ад семіцкага кораня Ш-М-Ш — сонца) — бог сонца ў вавіланян і асірыян. Імя яго пісалася ідэаграмай, якая азначала: «Уладар дня». Як бог другой часткі сутак (яны пачыналіся з вечара), ён саступаў у значэнні богу месяца Сіну і нават называўся часам яго слугой. Аднак гэта не замінала яго высокаму паўсюднаму шанаванню. Галоўнымі цэнтрамі яго культу былі Сіпар і Эласар. У Эласары яго храм існаваў яшчэ ў V тысячагоддзі, але першы пасля зацямніў яго і быў прадметам клопатаў як вавілонскіх і касіцкіх, так і асірыйскіх і халдзейскіх цароў, аж да Набаніда, які, напярэдадні крушэння манархіі, рэстаўрыраваў яго, шукаючы дапамогі ў старажытнага бога. Абодва храмы называюцца E-barra — «Дом ззяння». У малітвах і гімнах Шамаш называецца царом, лекарам, праведным суддзёй. Ён падае святло, дае палям урадлівасць, людзям — дабрабыт, палонных вызваляе і нават уваскрашае мёртвых. Маляваўся Шамаш у выглядзе старца з доўгай барадой, з высокім цюрбанам на галаве; ён сядзіць на троне ў наасе, на крыле якога стаяць два вазніцы, якія кіруюць рухам сонечнага дыска, змешчанага на пастаменце перад наасам. На цыліндрах часам трапляюцца выявы Шамаша, які выходзіць з гарызонту праз адкрытыя двума духамі вароты.

Уту (акад. Шамаш) — бог Сонца. Сын Наны і Нінгаль. Муж багіні Шанірды. Галоўныя месцы шанавання Сіпар і Ларса. У абодвух гарадах яго храмы насілі назву Э-бабар («Белы дом»). У Сіпары Уту атаясамляўся з нейкім бажаством дашумерскай эпохі, мяркуючы па тым, што там яго жонкай названа Ая, а сынам Буненэ (дашумерскія імёны). Культ Уту (Шамаша) атрымаў асабліва шырокае распаўсюджанне пасля падзення Шумера, калі яго сталі шанаваць галоўным чынам, як бога, які ўсталёўвае законы і назірае за іх выкананнем.