Экватарыяльны клімат
Экватарыяльны клімат, таксама вядомы як клімат вільготных трапічных лясоў, — падтып трапічнага клімату, гарачы і вільготны, які ахоплівае раёны ў межах ад 10 да 15 градусаў шыраты па абодва бакі ад экватара. У вышэйшых шыротах ёсць і іншыя раёны, такія як узбярэжжа паўднёва-ўсходняй Фларыды ў ЗША і Акінава ў Японіі, якія падпадаюць у катэгорыю клімату трапічных лясоў. У гэтым поясе назіраюцца высокія сярэднегадавыя тэмпературы (24-28 °C) і іхняе раўнамернае размеркаванне, панаванне экватарыяльнага паветра і багатыя дажджы, якія выпадаюць на працягу ўсяго года. Пераважныя натуральныя ландшафты — вільготныя экватарыяльныя лясы.
Па кліматычнай класіфікацыі Кёпена, рэгіёны з такім кліматам прынята пазначаць літаразлучэннем Af.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вільготныя трапічныя лясы маюць тып трапічнага клімату, у якім няма засушлівага сезону — ва ўсе месяцы сярэдняя колькасць ападкаў складае не менш за 60 мм. Абагульнена гадавая колькасць ападкаў складае больш за 1 500 мм на раўнінах і 6 000-10 000 мм на горных схілах. Тут няма дакладна выяўленых вільготных або засушлівых сезонаў, паколькі на працягу ўсіх месяцаў выпадае вялікая колькасць дажджу. Адзін дзень у клімаце трапічнага лесу паўтарае іншы, а змена тэмпературы паміж днём і ўначы можа быць больш, чым сярэдняя змена тэмпературы на працягу года.[1]
Экватарыяльная і трапічнапасатная разнавіднасці
[правіць | правіць зыходнік]Калі ў клімаце вільготных трапічных лясоў больш пераважае зона ўнутрытрапічнай канвергенцыі, чым пасатныя вятры (і пры адсутнасці або рэдкасці цыклонаў), звычайна наяўныя зблізку экватара, то яго завуць адпаведна экватарыяльным кліматам. У адваротным выпадку, калі ў ім пераважаюць пасаты, яго называюць трапічным пасатным кліматам. У чыста экватарыяльным клімаце атмасферны ціск амаль увесь час нізкі, таму гарызантальны градыент ціску невялікі. Такім чынам, вятры рэдкія і звычайна слабыя (за выключэннем марскіх і сухапутных брызаў у прыбярэжных раёнах), тады як у трапічным пасатным клімаце, часта размешчаным у вышэйшых шыротах за экватарыяльныя, вецер амаль пастаянны, што, дарэчы, тлумачыць, чаму ўтварэнне лясоў у тропіках слабей у параўнанні з экватарыяльным кліматам, бо дрэвам неабходна ўстойваць перад моцнымі вятрамі, утвораныя трапічнымі атмасфернымі хваляваннямі.
Гарады з кліматам вільготных трапічных лясоў
[правіць | правіць зыходнік]
Азія
Акіянія |
Афрыка
Амерыка
|
Кліматаграма Парамарыбы, Сурынам | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
С | Л | С | К | М | Ч | Л | Ж | В | К | Л | С |
200
30
22
|
140
30
22
|
150
30
22
|
210
31
22
|
290
30
23
|
290
31
22
|
230
31
22
|
170
32
23
|
90
32
23
|
90
33
23
|
120
32
23
|
180
30
22
|
Тэмпература ў °C • Сума ападкаў у мм Крыніца: weatherbase.com |
Кліматаграма Мбандакі, ДР Конга | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
С | Л | С | К | М | Ч | Л | Ж | В | К | Л | С |
80
31
19
|
100
32
20
|
150
32
20
|
140
31
20
|
130
31
20
|
110
30
19
|
100
30
17
|
100
29
17
|
200
30
19
|
210
30
19
|
190
30
19
|
120
30
19
|
Тэмпература ў °C • Сума ападкаў у мм Крыніца: weatherbase.com |
Кліматаграма Пантыянака, Інданезія | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
С | Л | С | К | М | Ч | Л | Ж | В | К | Л | С |
260
32.4
22.7
|
215
32.7
22.6
|
254
32.9
23.0
|
292
33.2
23.2
|
256
33.0
23.4
|
212
33.2
23.1
|
201
32.9
22.3
|
180
33.4
22.5
|
295
32.6
22.6
|
329
32.6
22.8
|
400
32.2
22.6
|
302
32.0
22.4
|
Тэмпература ў °C • Сума ападкаў у мм Крыніца: worldweather.wmo.int |
Кліматаграма Кучынга, Малайзія | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
С | Л | С | К | М | Ч | Л | Ж | В | К | Л | С |
466
30.4
22.9
|
445
29.1
23.2
|
465
30.3
23.0
|
251
32.0
23.3
|
347
32.7
23.5
|
310
31.6
22.9
|
183
31.2
23.3
|
326
31.6
23.0
|
208
32.1
23.2
|
307
31.5
23.2
|
482
31.9
23.5
|
516
30.4
23.2
|
Тэмпература ў °C • Сума ападкаў у мм Крыніца: Monthly Statistical Bulletin Sarawak |
Кліматаграма Даваа, Філіпіны | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
С | Л | С | К | М | Ч | Л | Ж | В | К | Л | С |
140
30.8
23.3
|
109
31.2
23.3
|
108
32.2
23.6
|
125
33.0
24.2
|
159
32.6
24.6
|
187
31.8
24.2
|
165
31.5
23.9
|
170
31.7
24.0
|
170
31.9
23.9
|
175
32.3
23.9
|
138
32.1
23.9
|
113
31.4
23.7
|
Тэмпература ў °C • Сума ападкаў у мм Крыніца: data.gov.ph |
Кліматаграма Кібдо, Калумбія | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
С | Л | С | К | М | Ч | Л | Ж | В | К | Л | С |
579
30.1
23
|
505
30.2
23.1
|
526
30.4
23.2
|
655
30.8
23.4
|
776
31
23.2
|
762
31.2
23
|
803
31.1
22.8
|
852
31
22.9
|
702
30.7
22.8
|
654
30.4
22.7
|
728
30.2
22.8
|
588
29.6
23
|
Тэмпература ў °C • Сума ападкаў у мм Крыніца: bart.ideam.gov.co |
Зноскі
- ↑ (англ.) McKnight, Tom L; Hess, Darrel (2000). "Climate Zones and Types". Physical Geography: A Landscape Appreciation. Upper Saddle River, NJ: Prentice Hall. pp. 205–8. ISBN 978-0-13-020263-5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Экватарыяльны клімат // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 66. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Экватарыяльны клімат