Перайсці да зместу

Ян II (Папа Рымскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян II
лац.: Johannes PP. II
56-ы Папа Рымскі
4 студзеня 533 — 8 мая 535
Папярэднік Баніфацый II
Пераемнік Агапій I

Дзейнасць каталіцкі святар, пісьменнік
Нараджэнне 470[1]
Смерць 8 мая 535[3]
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян II (лац.: Johannes PP. II), (? — 8 мая 535) — Папа Рымскі з 2 студзеня 533 да 8 мая 535 года.

У свецкім жыцці — рымлянін Меркурый. Сын Праекта з узгорка Цэлій. Стаў першым Рымскім Папам, які змяніў імя пры ўступленні на пасад (у дадзеным выпадку — каб не называцца імем паганскага бога).

У барацьбе супраць подкупу пры абранни пап, Ян звярнуўся за садзейнічаннем да гоцкага караля Аталарыха, які падмацаваў дэкрэт рымскага сената 530 года, які забараняў ўсякі ціск на выбары, але запатрабаваў для сябе і для сваіх пераемнікаў правы сцвярджаць іх і прызначыў за гэта пэўную суму.

Зноскі