Перайсці да зместу

56-ы асобны полк сувязі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
56-ы асобны Тыльзіцкі ордэна Чырвонай Зоркі полк сувязі Ваенна-паветраных сілаў і войскаў проціпаветранай абароны
Нарукаўны знак 56-га палка
Гады існавання з 1942 г.
Краіна  Беларусь
Падпарадкаванне Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Уваходзіць у Ваенна-паветраныя сілы і войскі ППА Рэспублікі Беларусь
Тып воінская часць
Дыслакацыя Мінск
Знакі адрознення Ордэн Чырвонай Зоркі

56-ы асо́бны Тыльзі́цкі о́рдэна Чырво́най Зо́ркі полк су́вязі Вае́нна-паве́траных сі́лаў і во́йскаў проціпаветранай абаро́ны — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі — горад Мінск.

У жніўні—верасні 1942 года На базе 112-га асобнага батальёна сувязі і 6-й асобнай вучэбнай роты 1-й паветранай арміі Заходняга фронту быў сфарміраваны 1-ы асобны полк сувязі, які ўвайшоў у склад войскаў 1-й паветранай арміі.

На працягу 1944 года полк паспяхова забяспечваў сувяззю ўсе аперацыі 1-й паветранай арміі ў перыяд зімовага наступлення на віцебскім напрамку і летняга наступлення войскаў 3-га Беларускага фронту па вызваленню Беларускай ССР, Літоўскай ССР і ўваходжанню ва Усходнюю Прусію.

За ўзорнае выкананне задач камандавання ў баях пры прарыве абароны немцаў ва Усходняй Прусіі, праяўленыя пры гэтым доблесць і мужнасць Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 14 лістапада 1944 года полк быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

За адрозненне ў баях па авалоданню гарадамі Тыльзіт, Грос-Спайсгірэн, Аўлавянел, Жылен і Кауксмен загадам Вярхоўнага галоўнакамандуючага ад 19 лютага 1945 года палку было прысвоена ганаровае найменне «Тыльзіцкі».

Адразу пасля вайны полк дыслакаваўся ў нямецкім горадзе Бартэнштэйн. У жніўні 1945 года ён перабазаваўся ў Бабруйск, у наступным годзе — у ваенны гарадок Сцяпянка.

8 ліпеня 1946 года полк сувязі быў перафарміраваны ў 539-ы асобны Тыльзіцкі ордэна Чырвонай Зоркі батальён сувязі Ваенна-паветраных сіл 1-й паветранай арміі. 24 верасня 1962 года, згодна з Дырэктывай Галоўнага штаба ВПС, яго рэарганізавалі ў 56-ы асобны полк сувязі.

У 1973 годзе на падставе дырэктывы штаба 26-й паветранай арміі 56-ы асобны полк сувязі быў перафармаваць ў 56-ы асобны полк сувязі і аўтаматызаванага кіравання.

На падставе дырэктывы міністра абароны Рэспублікі Беларусь ад 30 лістапада 2001 года 56-ы асобны полк сувязі і аўтаматызаванага кіравання стаў 56-м асобным палком сувязі.

Са студзеня 2002 года полк базіруецца ў ваенным гарадку Уручча і ўваходзіць у склад Ваенна-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

У чэрвені 2003 года, згодна з Дырэктывай начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі, воінская часць была перафарміравана ў 56-ы асобны Тыльзіцкі ордэна Чырвонай Зоркі полк сувязі Ваенна-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны.

  • Оксана Курбеко. Орденоносный полк (руск.)(недаступная спасылка). Белорусская военная газета «Во славу Родины» (15 снежня 2016). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2017.