BMW F01/02 — завадскі індэкс кузава пятага пакалення 7-й серыіBMW, якая выпускаецца з 2008 па 2015 год. Прэзентацыя аўтамабіля адбылася на Парыжскім аўтасалоне ў кастрычніку 2008 года.[3]
BMW F01/02 выпускаецца ў задне- і поўнапрывадным варыянтах, з шэрагам бензінавых і дызельным рухавікоў. Існуе версія Long з павялічанай колавай базай, а таксама ў 2010 годзе на базе сучаснай BMW 7 series пачаўся выпуск гібрыднага прадстаўніцкага седана BMW ActiveHybrid 7. Каробка пераключэння перадач толькі аўтаматычная, 6-ці ці 8-мі ступеньчатая[4]. Апошняя ставіцца толькі на версіі 760Li і ActiveHybrid 7. Таксама існуе дробнасерыйная мадыфікацыя High Security, аснашчаная браніраванымі кузаўнымі панэлямі і куленепрабівальным шклом. Гэты аўтамабіль адпавядае класу абароны VR7 і выконвае некаторыя патрабаванні класа VR9. У абмежаваных колькасцях выпускаецца біпаліўны варыянт (бензін/вадкі вадарод) BMW Hydrogen 7.
У BMW F01/02 некаторыя дэталі хадавой часткі выраблены з алюмінія, гэта дазволіла дамагчыся большай дакладнасці рулявога кіравання. У сёмай серыі для ўсіх мадэляў машын сталі выкарыстоўваць стоп-сігналы двухступенчатага дзеяння. Усе мадэлі ў базавай камплектацыі аснашчаны новымі ксенонавымі фарамі з амывальнікамі. У якасці дадатковага абсталявання на машыны гэтай серыі могуць быць устаноўлены адаптыўныя паваротныя фары.
Да адметных ад папярэдніх пакаленняў BMW 7 асаблівасцяў знешнасці серыі F01/02 можна аднесці наступныя элементы: у пярэдняй частцы з’явіўся арыгінальны выступ на капоце, на панэлі крышкі багажніка ўстаноўлена храмаваная планка. У параўнанні з больш раннімі мадэлямі ў гэтай серыі таксама змяніліся пярэднія і заднія фары і фартухі. Іншы цікавы момант — белае шкло паказальнікаў павароту.
F02 — мадыфікацыя з павялічанай на 140 мм колавай базай.
F03 (High Security) — абароненая версія аўтамабіля. Аснашчана шклом з узроўнем абароны ад куль VR7 і кузаўнымі панэлямі з узроўнем абароны – VR9. Выраблялася з 2009 года.
F04 (ActiveHybrid7) — гібрыдная версія на базе F02. Аснашчалася бензінавым рухавіком аб'ёмам 4,4 л і электраматорам. Выраблялася з 2010 года.
Alpina B7 — рухавік аб'ёмам 4,4 л аснашчаны двума турбінамі. Збіраецца ў горадзе Бухлоэ ўручную. Выраблялася з 2010 года.
У 2011-м годзе да вяселля прынца Манака Альберта Другога была выпушчаная спецыяльная серыя з 200 аўтамабіляў, афарбованы выключна ў чорны колер.