SCART
SCART (фр.: Syndicat des Constructeurs d'Appareils, Radiorecepteurs et Televiseurs — «Аб'яднанне вытворцаў радыёпрыёмнікаў і тэлевізараў») — еўрапейскі стандарт для далучэння мультымедыйных прылад, такіх як тэлевізар, відэамагнітафон, DVD-прайгравальнік. Іншыя назвы: Peritel, еўрараздым, Euro-AV.
Ужыванне
[правіць | правіць зыходнік]SCART уніфікуе злучэнне разнастайных прылад, ён аб'ядноўвае ўсе патрэбныя сігналы ў адным шматкантактным штэкеры. У цяперашні час (пачатак 2014 года) прыкладна 2/3 тэлевізараў абсталяваны як мінімум адным раздымам SCART. Праз SCART магчыма перадача аналагавых і лічбавых каманд. Напрыклад, калі ўключыць відэамагнітафон, то аўтаматычна ўключыцца і тэлевізар. Пратакол кіравання відэатэхнікай CEC, які перадаецца праз раздым SCART, дазволіў спрасціць наладжванне рознай тэхнікі праз адзін пульт. Напрыклад, з пульта тэлевізара, можна запраграмаваць відэамагнітафон на запіс у патрэбны час перадачы са спадарожнікавага ці кабельнага лічбавага прыёмніка.
Стандарт не дазваляе далучыць штэкер памылкова. Невялікім абмежаваннем з'яўляецца тое, што патрэбна ўжыць фізічную сілу для злучэння ці адлучэння гнязда і штэкера.
Распрацоўка
[правіць | правіць зыходнік]Да з'яўлення стандарта SCART ужывалася вялікая колькасць разнастайных раздымаў, што часта ўскладняла злучэнне прылад, створаных разнастайнымі фірмамі. Адрозненні меліся як у фізічным выкананні раздымаў, так і ў спецыфікацыях сігналаў.
У 1978 годзе ў Францыі быў распрацаваны стандарт SCART. З 1981 году ў Францыі было забаронена прадаваць тэлевізары, не абсталяваныя раздымам SCART. Ужо з 1984 году SCART стаў стандартам у еўрапейскіх краінах.
Схема
[правіць | правіць зыходнік]Pin | Прызначэнне | Узровень (размах) сігналу | Уваходнае (выходнае) супраціўленне | Адпаведнасць колерам раздыма RCA, раздым |
---|---|---|---|---|
1 | Выхад правага гукавага каналу | 0.2~2В (0.5В эф.) |
<1кОм | Зялёны |
2 | Уваход правага гукавага каналу | 0.2~2В (0.5В эф.) |
>10кОм | Чырвоны |
3 | Выхад левага гукавага каналу (ці мона) | 0.2~2В (0.5В эф.) |
<1кОм | Чорны |
4 | Агульная «зямля» для гукавых каналаў | |||
5 | «Зямля» для сіняга сігналу | |||
6 | Уваход левага гукавага каналу (ці мона) | 0.2~2В (0.5В эф.) |
>10кОм | Белы |
7 | Уваход сіняга сігналу B | Размах 0.7В | 75Ом | |
8 | U перакл. AV-TV(16:9) | 0~2В (лаг"0")→TV 9.5~12В (лаг"1")→AV |
уваход: >10кОм выхад: <1кОм |
|
9 | «Зямля» для зялёнага сігналу | |||
10 | Сінхрасігнал (Data 2) | |||
11 | Уваход зялёнага сігналу G | Размах 0.7В | 75Ом | |
12 | Data2 I2C | |||
13 | «Зямля» для чырвонага сігналу / Агульны C-каналу S-Video | |||
14 | Data/Clock I2C, агульны | |||
15 | Уваход/выхад чырвонага сігнулу R / C-канал S-Video | Размах 0.7В | 75Ом | |
16 | U перакл. TV-RGB (FastSwitch) | 1~3В (лаг"1")→RGB 0~0.4В (лаг"0")→TV |
75Ом | |
17 | Video, агульны / Агульны Y-каналу S-Video | |||
18 | U перакл., агульны для кантакта 16 | |||
19 | Выхад кампазітнага відэасігналу / Выхад Y-каналу S-Video | Размах 0.7В | 75Ом | Сіні |
20 | Уваход кампазітнага відэасігналу / Уваход Y-каналу S-Video | Размах 0.7В | 75Ом | Жоўты |
21 | Зазямленне корпусу |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Апісанне раздыма SCART (англ.)
- Артыкул «SCART» на сайце iXBT
- Апісанне SCART, падрабязная распіноўка, схемы перахаднікоў (англ.)