Перайсці да зместу

SpaceX

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
SpaceX
Тып дэлаверская карпарацыя[d][1]
Заснаванне 14 сакавіка 2002[2]
Заснавальнікі Ілан Маск
Краіна
Адрас
Галіна space industry[d]
Прадукцыя autonomous spaceport drone ship[d], SpaceX Draco[d], Dragon[d], Falcon[d], Kestrel[d], Merlin[d], Octagrabber[d][4], Raptor[d], Starhopper[d] і SuperDraco[d]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 12 000 чал. (красавік 2022)
Сайт spacex.com (англ.)

Space Exploration Technologies Corporation (SpaceX) — амерыканская кампанія, вытворца касмічнай тэхнікі са штаб-кватэрай у горадзе Хотарн, Каліфорнія, ЗША.

Заснавана ў 2002 годзе ранейшым уладальнікам PayPal і CEO Tesla Motors Іланам Маскам з мэтай скараціць выдаткі на палёты ў космас, адкрываючы шлях да каланізацыі Марса. Кампанія распрацавала ракеты-носьбіты Falcon 1 і Falcon 9, з самага пачатку маючы на ​​мэце зрабіць іх шматразовымі, і касмічны карабель Dragon (выводзіцца на арбіту Falcon 9), прызначаны для папаўнення запасаў на Міжнароднай касмічнай станцыі. Пасажырская версія карабля Dragon V2 для транспарціроўкі астранаўтаў на МКС знаходзіцца ў фінальнай фазе распрацоўкі. З 2015 года ўдзельнічае таксама ў рэалізацыі праекта вакуумнага цягніка Hyperloop.

З мэтай кантролю над якасцю і коштам, распрацоўка, вытворчасць і тэставанне большасці кампанентаў прадукцыі праводзіцца з апорай на ўнутраныя рэсурсы, уключаючы ракетныя рухавікі Merlin, Kestrel, Draco і SuperDraco, якія выкарыстоўваюцца на ракетах-носьбітах Falcon і карабле Dragon. Гэта дазваляе SpaceX прапаноўваць самыя нізкія цэны на рынку, а таксама прыкметна зніжае час вытворчасці.

Асноўныя дасягненні

[правіць | правіць зыходнік]

Да самых прыкметных дасягненняў SpaceX адносяцца:

  • Ракета-носьбіт з вадкаснымі рухавікамі (Falcon 1), якая 28 верасня 2008 года вывела карысную нагрузку на калязямную арбіту.[5][6]
  • Касмічны карабель (Dragon), паспяхова запушчаны, выведзены на арбіту і вернуты на Зямлю 8 снежня 2010 года[7]; першы прыватны карабель, прыстыкаваны да МКС — 25 мая 2012 года.[8]
  • Запуск спадарожніка (SES-8) на геастацыянарную арбіту — 3 снежня 2013.[9]
  • Першая ў гісторыі[10] пасадка першай ступені на Зямлю пасля арбітальнага запуска ракеты-носьбіта Falcon 9 — 22 снежня 2015 года.[11][12][13][14]
  • Першая паспяховая пасадка першай ступені ракеты-носьбіта Falcon 9 на марскую платформу Autonomous Spaceport Drone Ship — 8 красавіка 2016 года.[15]
  • Кампанія SpaceX у супрацоўніцтве з NASA адправіла на МКС двух амерыканскіх астранаўтаў на караблі Crew Dragon. Упершыню на МКС людзі адправіліся на транспарце прыватнай кампаніі — 30 мая 2020[16].

Зноскі

  1. https://opencorporates.com/companies/us_de/3500808
  2. https://www.spacex.com/about
  3. Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 13 мая 2020.
  4. https://spacexfleet.com/Octagrabber Праверана 5 кастрычніка 2021.
  5. Falcon 1 Flight 4 Mission Summary In Pictures (англ.). spacex.com. Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2009.
  6. Sweet success at last for Falcon 1 rocket (англ.). spaceflightnow.com (28 верасня 2008).
  7. Musk 'optimistic' next Dragon flight will visit space station (англ.). spaceflightnow.com (9 снежня 2010).
  8. Kremer, Ken (2012 -05-25). "Dragon Grappled and Berthed for History Making Docking at Station". universetoday.com(англ.). {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  9. SES-8 Launch Updates (англ.)(недаступная спасылка). spaceflight101.net. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  10. Falcon 9 увайшоў у гісторыю за гадзіну, kommersant.ru, 22 снежня 2015 г.
  11. A Day to Remember - SpaceX Falcon 9 achieves first Booster Return to Onshore Landing (англ.)(недаступная спасылка). spaceflight101.com (22 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2015.
  12. "The Falcon 9 first stage landing is confirmed. Second stage continuing nominally"(англ.). 2015/12/22. {{cite news}}: |first= не мае |last= (даведка); Невядомы параметр |Work= ігнараваны (прапануецца |work=) (даведка); Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  13. Musk, Elon (2015/12/22). "Falcon 9 standing on LZ-1 at Cape Canaveral". twitter.com(англ.). {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  14. "Шматразовая ступень Falcon 9 упершыню ў гісторыі паспяхова вярнулася на Зямлю". Сайт навін «Лента.Ру». 22 снежня 2015. Праверана 2015-12-25.
  15. SpaceX. The 1st stage of the Falcon 9 just landed on our Of Course I Still Love You droneship. Dragon in good orbit (англ.). twitter.com (8 красавіка 2016).
  16. nashaniva.by

Афіцыйны сайт SpaceX