Герб
Герб (ад ням. erbe — спадчына) — сымбалічная эмблема, візуальны адпаведнік пэўнай асобы ці роду, каталіцкага ордэну, гораду, дзяржавы.
Агульная гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя гербы ўзьніклі ў канцы 11—12 ст. ў часы крыжовых паходаў. Крыніцамі гербавых эмблемаў найчасьцей былі пячаткі, вядомыя са старажытнасьці. Раньні герб уяўляў сабою шчыт з выяваю (гал. атрыбут), потым у склад гербу ўвайшлі гелм, кляйнот (фігура на гелме), намёт (напачатку — намочаная тканіна, якой накрывалі гелм ад сонца), карона. У позьнім сераднявеччы ў гербу зьявіліся менш абавязковыя элемэнты — шчытаношы, дэвізная стужка і ордэны.
Гербавыя выявы падзяляюцца на геральдычныя фігуры (1-га і 2-га парадку) і звычайныя (натуральныя і штучныя). Колеры ў гербе ствараюцца фарбамі (чырвоная, блакітная, зялёная, пурпуровая [фіялетавая], чорная) і мэталамі (золата і срэбра [жоўты і белы]), скарыстоўваецца таксама футра (гарнастая і вавёркі). У гербах беларускай шляхты пераважаюць чырвоныя і блакітныя фарбы, футры практычна не ўжываюцца.
Тэрміналёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гербы ў ВКЛ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У ВКЛ гербы зьявіліся ў 2-й пал. 14 ст., найбольш старажытны герб вядомы па пячатцы баярына Вайдылы (1380). Легендарная частка літоўска-беларускіх летапісаў згадвае гербы «Кітаўрус», «Калюмны», «Урсін», «Ружа» і «Пагоня».
У сераднявеччы герб быў знакам шляхціча і атаясамліваўся з пашырэньнем яго ўлады на пэўную тэрыторыю. Калі гэтая ўлада была працяглаю ў часе герб замацоўваўся і ператвараўся ў зямельны ці дзяржаўны — і нават пры ўладзе ўжо іншага фэўдала ці манарха выконваў сваю адпаведную функцыю.
Пазьней узьніклі гербы каталіцкіх ордэнаў і гарадоў (першы гарадзкі герб у ВКЛ атрымала Вільня ў 1387).
Гербы вывучае геральдыка, зборы гербаў называюцца гербарамі.
Віды гербаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Радавыя гербы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
«Пагоня» -
Княскі фамільны герб -
Герб напалеонскага графа -
Дваранскі герб -
Сучасны герб ангельскага баранэта -
Нямецкі дваранскі герб -
Мяшчанскі герб -
Японскі радавы герб
Гербы па рангах
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- герб вялікі — з усімі элемэнтамі.
- герб сярэдні — асноўныя элемэнты.
- герб малы — толькі шчыт або шчыт з каронай.
-
Герб малы -
Герб сярэдні -
Герб вялікі -
Герб сацыялістычнай дзяржавы Румыніі
Тэрытарыяльныя гербы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- дзяржаўныя гербы
- гербы тэрыторыяў (губэрняў, абласьцей, раёнаў, паветаў, ваяводзтваў, правінцыяў і г. д.)
- гербы местаў і мястэчак
- гербы вёсак
Гербы карпаратыўныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- гербы ордэнаў
- гербы клюбаў
- гербы вучэльняў
- гербы цэхаў
- гербы арганізацыяў
- гербы воінскіх падпадзяленьняў
- гербы фірмаў і канцэрнаў
-
Герб места -
Герб студэнцкай карпарацыі -
Герб British Heraldry Society