Абдэль Азіз Бутэфліка
Абдэль Азіз Бутэфліка (па-арабску: عبد العزيز بوتفليقة; нар. 2 сакавіка 1937, г. Ужда, Марока) — пяты прэзыдэнт Альжыру (з 27 красавіка 1999 году да 2 красавіка 2019 году).
Абдэль Азіз Бутэфліка | |
па-арабску: عبد العزيز بوتفليقة | |
27 красавіка 1999 — 2 красавіка 2019 | |
Папярэднік | Liamine Zéroual[d] |
Наступнік | Абдэль Кадэр Бенсалах[d] |
12 ліпеня 1999 — 10 ліпеня 2000 | |
Папярэднік | Блез Кампаорэ |
Наступнік | Гнасінгбэ Эядэма[d] |
17 верасьня 1974 — 15 верасьня 1975 | |
Папярэднік | Leopoldo Benites[d] |
Наступнік | Гастон Торн |
4 верасьня 1963 — 8 сакавіка 1979 | |
Папярэднік | Mohamed Khemisti[d] |
Наступнік | Mohammed Seddik Ben Yahia[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
2 сакавіка 1937[1][2][3][…] |
Памёр: |
17 верасьня 2021[4] (84 гады) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Amal Triki[d][5][6] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьБутэфліка вядомы сваім удзелам у барацьбе за незалежнасьць Альжыру ад Францыі ў 1950-х гадах. У пачатку 2000-х ён паклаў канец грамадзянскай вайне, якая пачалася ў 1991 годзе і якая забрала жыцьці каля 150 тысячаў чалавек.
Папярэднія выбары ён выйграваў зь вялікім адрывам ад астатніх кандыдатаў, усе чатыры разы апанэнты заяўлялі аб масавых фальсыфікацыях. У 2008 годзе на другім тэрміне Бутэфлікі ў канстытуцыю былі ўнесеныя папраўкі, якія далі магчымасьць прэзыдэнту застацца ва ўладзе больш за два тэрміны. Усе гэтыя гады яму ўдавалася пазьбягаць шырокай незадаволенасьці насельніцтва дзякуючы высокім сусьветным цэнах на нафту.
З паніжэньнем цэнаў на нафту краіна пачала адчуваць фінансавыя цяжкасьці. Бюджэт больш ня можа аплачваць вялікія сацыяльныя праекты і ў краіне расьце беспрацоўе.
Ранкам 2 красавіка 2019 году альжырскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва APS са спасылкай на офіс прэзыдэнта паведаміла, што Бутэфліка сыдзе ў адстаўку да заканчэньня свайго чацьвёртага мандату — 28 красавіка. Рашэньне пакінуць пасаду кіраўніка дзяржавы Бутэфліка прыняў ва ўмовах масавых пратэстаў у краіне, якія працягваюцца больш за месяц[7].
Сям’я
рэдагавацьАбдэль Азіз Бутэфліка жанаты на Амаль Трыкі з жніўня 1990 году, дзяцей ня мае. Яго жонка Амал Трыкі ў цяперашні час зь ім не жыве, жыве ў Парыжы. Абдэль Азіз Бутэфліка мае трох зводных сёстраў (Фатыма, Аміна і Айша), зь якімі ён не падтрымлівае кантактаў, чатырох братоў (Абдэльджані, Мустафа, Абдэрахім і Саід) і адну сястру (Латыфа).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б IMDb (анг.) — 1990.
- ^ а б Abdelaziz Bouteflika // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Abd al-Asis Bouteflika // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б https://www.elwatan.com/edition/actualite/le-president-abdelaziz-bouteflika-nest-plus-17-09-2021
- ^ http://www.jeuneafrique.com/225294/politique/alg-rie-bouteflika-et-les-femmes/
- ^ Bouteflika : Une imposture algérienne — С. 206—208.
- ^ Прэзыдэнт Альжыру, які кіраваў 20 гадоў, падаў у адстаўку, Радыё Свабода, 2-04-2019
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |