14 красавіка
дата
← красавік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | |||||
2024 год Усе дні |
14 красавіка́ — 105-ы дзень году (104-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 262 дні.
Падзеі
рэдагаваць- 1543 — скончылася гішпанская экспэдыцыя Барталямэя Фэрэлы, падчас якой быў вынайдзены заліў Сан-Францыска
- 1671 — казакі захапілі ў палон Сьценьку Разіна
- 1682 — на загад расейскага цара спалены лідэр раскольнікаў пратапоп Авакум
- 1687 — ангельскі кароль Якаў II надаў роўныя правы каталікам і пратэстантам
- 1849 — вугорскія паўстанцы абвясьцілі аб незалежнасьці Вугоршчыны ад Аўстрыі
- 1871 — у Нямеччыне створаны парлямэнт — райхстаг
- 1894 — адбылася першая публічная дэманстрацыя кінапраектара Томаса Эдысана
- 1900 — у Парыжы пачалася найвялікшая ў Эўропе міжнародная выстаўка
- 1909 — створаная ангельска-пэрсыдзкая нафтавая кампанія (цяперака — British Petroleum)
- 1912 — ангельскі лайнэр «Тытанік» сутыкнуўся з айсбэргам
- 1931 — зьвяржэньне манархіі і абвяшчэньне Каталёнскай рэспублікі ў Гішпаніі ў выніку Гішпанскай рэвалюцыі 1931—1939 гадоў
- 1948 — заснавалі «Менскі гіпсавы завод»
- 1962 — Жорж Пампіду заняў пасаду прэм’ер-міністра Францыі
- 1983 — пачатак продажаў першага радыётэлефона ў Вялікабрытаніі
- 1988 — падпісаныя Жэнэўскія пагадненьні аб вывадзе савецкага войска з Аўганістану
- 1988 — У Варшаве адбыўся заснавальніцкі сход Беларускага аб’яднаньня студэнтаў.
- 2008 — выхад швайцарскай відэагульні «Сымулятар земляробства»
Нараджэньні
рэдагаваць- 1527 — Абрагам Артэліюс, флямандзкі картограф, аўтар першага сучаснага атляса
- 1578 — Філіп III, кароль Гішпаніі й Партугаліі
- 1707 — Леанард Ойлер, вядомы швайцарскі, расейскі і нямецкі матэматык
- 1744 — Дзяніс Фанвізін, расейскі пісьменьнік
- 1754 — Мікалай Румянцаў, расейскі граф, міністар замежных справаў
- 1853 — Уладзімер Завітневіч, беларускі археоляг і гісторык
- 1860 — Ісак Гурвіч, амэрыканскі эканаміст, публіцыст, выдавец беларускага паходжаньня
- 1862 — Пётар Сталыпін, расейскі дзяржаўны дзяяч, міністар унутраных справаў, прэм’ер-міністар
- 1885 — Сымон Рак-Міхайлоўскі, беларускі публіцыст, рэдактар, грамадзка-палітычны дзяяч.
- 1888 — Уладзімер Нарбут, расейскі паэт
- 1889 — Арнольд Джозэф Тойнбі, ангельскі гісторык і сацыёляг
- 1890 — Ёган Георг Рыхерт, нямецкі вайсковы злачынец, генэрал-лейтэнант
- 1898 — Лі Трэйсі, амэрыканскі актор
- 1902 — Таматака Тасака, японскі рэжысэр
- 1910 — Алесь Пруднікаў, беларускі паэт
- 1915 — Пётар Глебаў, савецкі актор
- 1941 — Поля Ракса, польская акторка
- 1945 — Рычы Блэкмар, ангельскі гітарыст, удзельнік гуртоў Deep Purple, Rainbow
- 1951 — Пётар Мамонаў, расейскі рок-сьпявак і актор
- 1954 — Брус Стэрлінг, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст, журналіст і літаратуразнаўца
- 1957 — Пэдра Інфантэ, мэксыканскі кінаактор
- 1067 — Алена Масла, беларуская казачніца і ляўрэатка прэміі «Залаты Купідон» (2010)
- 1968 — Энтані Гол, амэрыканскі актор
- 1975 — Вераніка Земанава, чэская фотамадэль, акторка, фатограф, сьпявачка, адна з самых вядомых эратычных мадэляў
- 1993 — Крысталь Бойд, расейская порнаакторка
Сьмерці
рэдагаваць- 1101 — Усяслаў Брачыслававіч, князь полацкі
- 1539 — Багдан Валовіч, дзяржаўны дзеяч ВКЛ
- 1649 — Абрагам Война, рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзеяч ВКЛ
- 1888 — Мікалай Міклуха-Маклай, расейскі этнограф
- 1910 — Міхаіл Урубель, расейскі мастак
- 1917 — Людвік Замэнгоф, стваральнік мовы эспэранта
- 1924 — Луіс Саліван, амэрыканскі архітэктар, стваральнік першых хмарачосаў
- 1929 — Караль Грынявецкі, рымска-каталіцкі й польскі дзяржаўны дзеяч
- 1930 — Уладзімер Маякоўскі, расейскі паэт
- 1936 — Мікалай Ліхачоў, расейскі гісторык, палеограф, мастацтвазнаўца
- 1949 — Васіль Сыдар-Шэлест, украінскі вайсковы дзяяч, адзін з кіраўнікоў УПА
- 1950 — Рамана Махаршы, індыйскі рэлігійны дзяяч і філёзаф
- 1980 — Джані Радары, італьянскі дзіцячы пісьменьнік і журналіст
- 2005 — Люсьен Ляран, францускі футбаліст, аўтар першага голу ў гісторыі чэмпіянатаў сьвету
- 2021 — Анатоль Клышка, беларускі пісьменьнік, аўтар беларускага буквара
- 2022 — Лявон Шыманец, дзеяч беларускай дыяспары ў Францыі, сябра Рады БНР