28 жніўня
дата
← жнівень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | |
2024 год Усе дні |
28 жні́ўня — 241-ы дзень году (240-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 126 дзён.
Падзеі
рэдагаваць- 1349 — 6000 жыдоў забітыя ў Майнцы па абвінавачаньні ў заражэньні чумой
- 1610 — польны гетман каронны Станіслаў Жалкеўскі падпісаў у Маскве з маскоўскімі баярамі дамову, паводле якое польскі каралевіч Уладзіслаў быў абвешчаны расейскім царом
- 1656 — перамога войска Рэчы Паспалітай у бітве пад Любжам у часе II Паўночнае вайны
- 1712 — расейскі цар Пётар I перанёс сталіцу з Масквы ў новазбудаваны Санкт-Пецярбург
- 1849 — Вэнэцыя, самаабвешчаная незалежнай, пасьля месяцовае алогі здалася Аўстрыі
- 1883 — у Брытанскай імпэрыі забароненае рабаўладаньне
- 1903 — заснаваная кампанія «Харлі Дэвідсан»
- 1910 — абвешчанае каралеўства Чарнагорыя
- 1914 — Аўстра-Вугоршчына абвясьціла вайну Бэльгіі
- 1916 — Нямеччына абвясьціла вайну Румыніі, а Італія — Нямеччыне ў ходзе I Сусьветнай вайны
- 1919 — у Вільні адбылося ўрачыстае адкрыцьцё ўнівэрсытэту Стэфана Баторыя, які быў створаны на месцы былога Віленскага ўнівэрсытэту
- 1924 — грузінская апазыцыя падняла паўстаньне супраць Савецкага Саюзу
- 1927 — у Спале адбыліся першыя агульнапольскія дажынкі пад патранатам прэзыдэнта Рэчы Паспалітай
- 1931 — Францыя і СССР падпісалі дамову пра ненапад
- 1937 — Кіічыра Таёда заснаваў у Японіі аўтамабільную кампанію «Таёта»
- 1941 — зьліквідаваная аўтаномная савецкая рэспубліка немцаў Паволжа, пачалася дэпартацыя на спэцпасяленьні ў Сыбір і Казахстан
- 1943 — у Даніі распачаўся ўсеагульны страйк супраць нацысцкае акупацыі
- 1944 — Марсэль і Тулён вызваленыя ад нямецкай акупацыі
- 1944 — абвешчанае славацкае народнае паўстаньне супраць нацысцкае акупацыі
- 1946 — ЗША наклалі вэта на ўступ у ААН Манголіі і Альбаніі
- 1963 — Марцін Лютэр Кінг прамовіў сваю самую вядомую ка́зань «Я маю мару» перад 250 000 удзельнікамі маршу па грамадзянскія правы чарнаскурых ля мэмарыялу Абрагама Лінкальна ў Вашынгтоне
- 1964 — пачатак расавых сутыкненьняў у Філядэльфіі
- 1966 — у Аргентыне скасаванае права на страйк
- 1975 — Францыя накіравала на Корсыку войскі і паліцыю для ўтаймаваньня дэманстрантаў, якія патрабавалі аўтаноміі востраву
- 1986 — афіцэр ваенна-марскога флёту ЗША Джэры А. Ўітвас прыгавораны да 365 гадоў пазбаўленьня волі за шпіянаж на карысьць Савецкага Саюзу
- 1988 — у выніку сутыкненьня самалётаў падчас штогадовага авіяшоў на базе Рамштайн загінулі больш за 70 і атрымалі раненьні 345 чалавек
- 1990 — Ірак абвясьціў акупаваны Кувэйт сваёй 19-й правінцыяй
- 1991 — Украіна абвясьціла незалежнасьць ад Савецкага Саюзу
- 1991 — Міхаіл Гарбачоў склаў паўнамоцтвы сакратара Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу
- 1992 — Дэпутаты Апазыцыі БНФ прынялі заяву, у якой запатрабавалі скліканьня сэсіі Вярхоўнага Савету для прызначэньня даты рэфэрэндуму
- 1993 — 76 чалавек загінулі ў самалётнай катастрофе ў Таджыкістане
- 1996 — развод прынца Чарлза і прынцэсы Дыяны
- 2006 — у Польшчы распачатая выдача біямэтрычных пашпартоў
- 2009 — скончыўся палёт першага індыйскага штучнага спадарожніку Месяца «Chandrayaan-1»
Нараджэньні
рэдагаваць- 1749 — Ёган Вольфганг фон Гётэ, нямецкі пісьменьнік, мысьліцель, прыродазнавец
- 1772 — Францішак Сапега, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Генэрал артылерыі літоўскай
- 1814 — Шэрыдан Ле Фаню, ірляндзкі пісьменьнік
- 1828 — Леў Талстой, расейскі пісеньнік
- 1874 — Аляксандар Уласаў, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст, палітык
- 1890 — Язэп Рэшаць, беларускі рэлігійны і культурна-асьветніцкі дзяяч, каталіцкі сьвятар, доктар філязофіі і тэаталёгіі
- 1901 — Аляксандар Вашкевіч, савецкі генэрал, Герой Савецкага Саюзу
- 1910 — Цьялінг Купманс, дацкі эканаміст, Нобэлеўскі ляўрэат 1975 году
- 1912 — Віктар Астроўскі, беларускі грамадзкі дзяяч на эміграцыі, публіцыст, картограф
- 1913:
- Вітальд Карпыза, польскі краязнавец, грамадзкі дзяяч, мастак з Ваўкавышчыны
- Робэртсан Дэйвіс, канадзкі драматург, сцэнарыст, крытык і журналіст
- 1915 — Чэслаў Найдзюк, беларускі грамадзкі дзяяч, сябра Беларускага студэнцкага саюзу ў міжваеннай Вільні
- 1918 — Міхась Пянкрат, беларускі паэт, празаік
- 1922 — Цімох Вострыкаў, дзяяч беларускага нацыянальнага супраціву
- 1925 — Аркадзь Стругацкі, расейскі пісьменьнік-фантаст
- 1936 — Генадзь Бураўкін, беларускі паэт
- 1937 — Ёсіф Багдзевіч, беларускі глебазнаўца-вынаходнік і акадэмік
- 1938:
- Пол Мартын, канадзкі палітык і бізнэсмэн
- Мікола Сташкевіч, беларускі гісторык
- 1939 — Якаў Басін, беларускі гісторык, культуроляг, публіцыст і дзяяч жыдоўскай грамады Беларусі
- 1940 — Агастына Маркета, рымска-каталіцкі дзяяч, арцыбіскуп
- 1940 — Аляксандар Ярашэвіч, беларускі мастацтвазнавец
- 1942 — Генадзь Лавіцкі, беларускі вайсковец і дыплямат
- 1951 — Віктар Александровіч, беларускі графік і жывапісец
- 1957:
- Аляксандар Куцалай, беларускі дыплямат
- Іва Ёсіпавіч, харвацкі палітычны дзяяч, прэзыдэнт Харватыі ад 2010 да 2015 году
- 1958 — Аляксандар Грыцанаў, беларускі філёзаф
- 1961 — Георгі Літвінюк, беларускі геоляг
- 1965 — Шанія Тўэйн, сьпявачка з Канады
- 1972 — Зьміцер Завадзкі, беларускі журналіст, тэлевізійны апэратар
- 1982:
- Лі Эн Раймз, амэрыканская сьпявачка
- Тыягу Мота, італьянскі футбаліст
- 1984 — Анастасія Кузьміна, славацкая біятляністка расейскага паходжаньня
- 1988 — Вольга Асташка, беларуская лёгкаатлетка (спрынтарскі бег)
- 1989 — Сэсар Асьпілікуэта, гішпанскі футбаліст басконскага паходжаньня
- 1991 — Алена Таірава, беларуская і расейская шахматыстка
- 1992 — Дзьмітры Алісейка, беларускі футбаліст
- Марыя Тарасевіч
Сьмерці
рэдагаваць- 430 — Аўгустын Аўрэлі, філёзаф, уплывовы прапаведнік і палітык каталіцкай царквы
- 1640 — Рафал Корсак, уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай
- 1744 — Васіль Вашчыла, кіраўнік Крычаўскага антыфэўдальнага паўстаньня 1743—1744 гадоў
- 1806 — Шарль Кулён, францускі фізык
- 1863 — Айлхард Мічарліх, нямецкі хімік
- 1937 — Аляксандар Каваленя, беларускі археоляг
- 1979 — Канстантын Сіманаў, расейскі пісьменьнік
- 2006 — Мэлвін Шварц, амэрыканскі фізык, Нобэлеўскі ляўрэат
Сьвяты
рэдагаваць- Унебаўзяцьце Дзевы Марыі ў праваслаўнай царкве
- Дзень вызваленьня ў Ганконгу ад японскай акупацыі ў 1945 годзе
- Дзень нацыянальных герояў у Філіпінах
- Сьвята польскае авіяцыі
- Мяніны адзначаюць Адэлінда, Аляксандар, Аляксей, Альфонс, Аўгустын, Бібіян, Баніфацы, Фэлікс, Фартунат, Гэрмес, Януары, Яхіма, Юльян, Мойзэж, Патрыцыя, Пэлагій, Сабэслаў, Страніслаў, Вышамір і Вышымір