Ігар Акінфееў
Ігар Акінфеееў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 8 красавіка 1986[1][2][3][…] (38 гадоў) | |
Рост | 186 см | |
Вага | 82 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | ЦСКА Масква | |
Нумар | 35 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003— | ЦСКА Масква | 576 (0) |
Зборныя | ||
2004— | Расея | 111 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
І́гар Акінфе́еў (па-расейску: Игорь Акинфеев; нарадзіўся 8 красавіка 1986 году, Віднае, СССР) — расейскі футбаліст, брамнік і капітан маскоўскага клюбу «ЦСКА» й нацыянальнай зборнай Расеі. Чатырохразовы чэмпіён Расеі, шасьціразовы ўладальнік кубка Расеі, уладальнік Кубка УЭФА, бронзавы прызэр чэмпіянату Эўропы 2008 году. Сяміразовы ўладальнік прыза «Брамнік году» імя Льва Яшына.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У міжсэзоньне 2003 году Акінфееў праходзіў зборы з асноўным складам ЦСКА ў Ізраілі, дзе, на думку газэты «Спорт-Экспресс», дзякуючы ўпэўненай, не па гадах сталай гульнёй вырабіў фурор і выглядаў мацней за Мандрыкіна[4].
Першы свой матч на дарослым узроўні правёў 29 сакавіка 2003 году за ЦСКА ў 1/8 фіналу кубка РФПЛ супраць пецярбурскага «Зэніту» на стадыёне Пятроўскі. Ён выйшаў на другі тайм замест Дзьмітрыя Крамарэнкі й адгуляў свой адрэзак «на нуль», прадэманстраваўшы здольнасьць трымаць сябе ў руках і добрую рэакцыю[5].
У Прэм’ер-лізе Акінфееў дэбютаваў 31 траўня таго ж году. ЦСКА на выезьдзе сустракаўся з самарскім клюбам «Крылы Саветаў» і атрымаў перамогу зь лікам 2:0[6], а сам Ігар адбіў пэнальці на апошніх хвілінах сустрэчы ад лідэра клюбу Андрэя Каракі. Паводле вынікаў сустрэчы Акінфееў быў прызнаны найлепшым гульцом матчу[7].
Гэтым жа сэзоне Ігар правёў адзін матч у эўракубках. Дэбют маладога брамніка адбыўся 30 ліпеня супраць македонскага клюбу «Вардар», гульня скончылася паразай маскавітаў зь лікам 1:2[8]. На думку Рыната Дасаева Акінфееў у прапушчаных мячах быў не вінаваты[9].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сэзоне 2004 году Акінфееў правёў за зборную Расеі адзін таварыскі матч, супраць зборнай Нарвэгіі. 28 красавіка ў дзень гульні Ігару было 18 гадоў і 20 дзён, такім чынам, брамнік стаў самым маладым дэбютантам ў зборнай Расеі за ўсю ейную гісторыю. Гульня скончылася зь лікам 3:2 на карысьць скандынаваў[10]. Улетку 2004 году Ігар прыняў удзел у чэмпіянаце Эўропы, на якім ён стаў самым маладым гульцом сярод усіх заяўленых, аднак стаўся адзіным футбалістам, хто гэтак не выйшаў на поле ў складзе расейкай каманды.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]ЦСКА:
- Чэмпіён Расеі: 2003, 2005, 2006, 2013, 2014, 2016
- Уладальнік Кубка Расеі: 2005, 2006, 2008, 2009, 2011, 2013, 2023
- Уладальнік Супэркубка Расеі: 2004, 2006, 2007, 2009, 2013, 2014, 2018
- Уладальнік Кубка УЭФА: 2005
Расея:
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Эўропы: 2008
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Igor Akinfeev // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Igor Akinfeev // FBref (мн.)
- ^ а б в IGOR VLADIMIROVICH AKINFEEV // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ Экспертиза «СЭ». «Спорт-Экспресс»
- ^ Первый крик новорожденного — 23 гола в 8 матчах. «Спорт-Экспресс»
- ^ Крылья Советов — ЦСКА 0:2. ПФК ЦСКА
- ^ Шестое чувство не подвело. «Спорт-Экспресс»
- ^ Статистика выступлений Игоря Акинфеева в еврокубках. ПФК ЦСКА
- ^ Нахрапом Европу не возьмёшь. «Спорт-Экспресс»
- ^ С такой игрой на EURO?! «Спорт-Экспресс»
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на афіцыйным сайце ЦСКА
- Профіль на sports.ru
- Статыстыка на RFPL.org
- Статыстыка на National Football Teams