Перайсьці да зьместу

Сяргей Ігнашэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Ігнашэвіч
Сяргей Ігнашэвіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 чэрвеня 1979 (45 гадоў)
Масква, СССР
Рост 186 см
Вага 82 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999
1999—2000
2001—2003
2004—2018
Спартак-Арэхава
Крылы Саветаў
Лякаматыў
ЦСКА
17 (0)
31 (2)
77 (4)
380 (35)
Зборныя
2002—2018 Расея 127 (8)
Трэнэрскія клюбы
2019—2021 Тарпэда Масква
2021—4 Балтыка

Сяргей Ігнашэвіч (па-расейску: Сергей Игнашевич; нарадзіўся 14 чэрвеня 1979 году, Масква, СССР) — расейскі футбаліст беларуска-чуваскага паходжаньня[1], абаронца. Большую частку сваёй кар’еры выступаў за маскоўскі клюб ЦСКА. У 2002—2018 гадах правёў 127 матчаў за нацыянальную зборную Расеі, у якіх забіў 8 галоў. Зрэдку гуляў на пазыцыі апорнага паўабаронцы[2].

Бацька Сяргея паходзіць зь вёскі Хорастава (цяпер Салігорскі раён Менскай вобласьці Беларусі)[1]. Зьяўляецца выхаванцам тарпэдаўскай футбольнай школы, але гуляць пачаў за клюбы «Спартак-Арэхава» й «Крылы Саветаў». 3 2001 году выступаў за сталічны «Лякаматыў», зь якім стаў чэмпіёнам краіны. У складзе ЦСКА дэбютаваў 12 сакавіка 2004 году ў матчы супраць футбольнага клюбу «Масква». Завяршыў кар’еру пасьля чэмпіянату сьвету 2018 году.

Нацыянальная зборная

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў у складзе зборнай Расеі 21 жніўня 2002 году ў матчы супраць каманды Швэцыі.

Жанаты, мае чатырох сыноў, два зь якіх ад першага шлюбу.

Лякаматыў Масква:

ЦСКА Масква:

Расея:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сяргей Ігнашэвічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў