Акцыйнае таварыства
Выгляд
Акцы́йнае тавары́ства[1][2][3] (акцыянэ́рнае тавары́ства, АТ) — арганізацыйна-прававая форма прадпрыемства, аб’яднаньне грамадзянаў і юрыдычных асобаў для сумеснае гаспадарчае дзейнасьці.
Як і статутны капітал таварыства з абмежаванай адказнасьцю, статутны капітал АТ падзелены на пэўную колькасьць акцый. Удзельнікі акцыянэрнага таварыства (акцыянэры) не адказваюць па яго абавязальніцтвах і нясуць рызыку стратаў, зьвязаных зь дзейнасьцю АТ, толькі ў рамках вартасьці належачых ім акцый.
У статуце АТ фіксуюцца мэты таварыства, памер капіталу, парадак кіраваньня, структура кіруючых органаў і іншае.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Сьцяпан Некрашэвіч, Мікола Байкоў. Расійска-беларускі слоўнік. — Менск: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1928.
- ^ Інбелкульт. Слоўнік бугальтэрскае тэрмінолёгіі. — Менск: Інбелкульт, 1928.
- ^ Вайсковая Камісія пры Інстытуце Беларускае Культуры. Практычны беларускі вайсковы слоўнік. — Менск: Вайсковая Камісія пры Інбелкульце, 1927.
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |