Валакаламскі раён
Валакаламскі раён | |
Волоколамский раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Маскоўскую вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Валакаламск |
Дата ўтварэньня | 1929 |
Дата скасаваньня | 23 ліпеня 2019 |
Кіраўнік адміністрацыі | Вячаслаў Карабанаў |
Насельніцтва | 31,4 тыс. |
Плошча | 1671 км² |
Месцазнаходжаньне Валакаламскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Валакала́мскі раён (па-расейску: Волоколамский район) — муніцыпальная адзінка на захадзе Маскоўскае вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — горад Валакаламск.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плошча раёну складае 1671 км². Раён мяжуе на паўночным усходзе з Клінскім раёнам, на ўсходзе — зь Істрынскім і Рускім раёнамі, на поўдні — з Мажайскім раёнам, на захадзе — з Шахоўскім раёнам, на паўночным захадзе — з Латошынскім раёнам Маскоўскае вобласьці.
Клімат — умерана кантынэнтальны. Раён уваходзіць у зону дастатковага ўвільгатненьня. Пераважаюць паўднёва-заходнія вятры. Па складзе расьліннасьці адносіцца да падзоны зьмяшаных лясоў, якія займаюць да 40% усяе яго плошчы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раён створаны ў 1929. У 1956 у склад Валакаламскага раёну ўключаны Асташаўскі раён.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва раёна — 31,4 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадзкіх умовах пражываюць 3,2 тыс. чалавек. Усяго налічаецца 285 населеных пунктаў. Горад Валакаламск адміністрацыйна не ўваходзіць у склад раёну.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўныя галіны прамысловасьці раёну — вытворчасьць баваўняных тканінаў і швейных вырабаў, перапрацоўка сельскагаспадарчае сыравіны, здабыча нерудных карысных выкапняў (Сычаўскі ГАК), вытворчасьць будматэрыялаў.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праз раён праходзіць чыгунка Масква — Рыга (пабудаваная ў 1901) і шаша таго жа кірунку. Унутрыраённае паведамленьне забясьпечваецца разгалінаванай сеткай аўтобусных маршрутаў.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Крэмль у Валакаламску з пабудовамі XV—XIX стст.
- Іосіфа-Валакаламскі Ўсьпенскі манастыр у Цяраева
- Сядзіба Асташава
- Сяло Яраполец зь дзьвюма сядзібамі і музэем
- Манумэнт і музэй на месцы подзьвігу 28 герояў-панфілаўцаў каля станцыі Дубасекава
- Першая ў Расеі сельская ЦЭС у в. Кашына
Склад раёну
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 2006 году ў склад раёну ўваходзіць 8 паселішчаў, зь іх гарадзкіх — 2, сельскіх — 6
- гарадзкое паселішча Валакаламск
- гарадзкое паселішча Сычова
- Кашынскае сельскае паселішча
- Асташаўскае сельскае паселішча
- Спаскае сельскае паселішча
- Цяраеўскае сельскае паселішча
- Чысьменскае сельскае паселішча
- Яраполецкае сельскае паселішча