Перайсьці да зьместу

Вальдэмар Тамашэўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вальдэмар Тамашэўскі
па-летувіску: Valdemar Tomaševski
Дэпутат Эўрапарлямэнту
2009 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Валдас Адамкус
Прэм’ер-міністар: Андрюс Кубілюс
Дэпутат сойму Летувы
2000 — 2009
Прэзыдэнт: Альгірдас Бразаўскас, Валдас Адамкус, Раляндас Паксас, Валдас Адамкус
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 3 сакавіка 1965(1965-03-03)[1] (59 гадоў)
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:
Камандор ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
Камандор ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча

Вальдэмар Тамашэўскі (па-летувіску: Valdemar Tomaševski; па-польску: Waldemar Tomaszewski; нар. 3 сакавіка 1965 году ў Навасёлках каля Вільні) — летувіскі палітык польскага паходжаньня.

З 1994 году ў Акцыі выбарчай палякаў у Летуве, з 1999 году яўляецца лідэрам гэтага згуртаваньня. Быў радным Віленскага раёну. З 2000 году дэпутат сойму Летувы 3 скліканьняў: 2000—2004, 2004—2008, з 2008. Балятаваўся ў выбарах Прэзыдэнта Летувіскай Рэспублікі ў 2009 годзе, атрымаў 4,2% галасоў і заняў 4 месца. У выбарах да Эўрапарлямэнту ў 2009 годзе атрымаў 26 418 галасоў і атрымаў мандат.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]