Перайсьці да зьместу

Жавэнэль Маіз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жавэнэль Маіз
па-гаіцянска-крэольску: Jovenel Moïse
7 лютага 2017 — 7 ліпеня 2021
Папярэднік Jocelerme Privert[d]
Наступнік Claude Joseph[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 26 чэрвеня 1968(1968-06-26)[1][2]
Памёр: 7 ліпеня 2021(2021-07-07)[3] (53 гады)
Партыя:
Сужэнец: Мартына Маіз[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Order of Brilliant Jade

Жавэнэль Маіз (па-гаіцянска-крэольску: Jovenel Moïse; 26 чэрвеня 1968, Тру-дзю-Нор, Паўночна-Ўсходні дэпартамэнт — 7 ліпеня 2021) — гаіцянскі бізнэсмэн і палітык, прэзыдэнт Гаіці з 7 лютага 2017 году па 7 ліпеня 2021 году.

Нарадзіўся ў горадзе Тру-дзю-Нор ў Паўночна-Ўсходнім Дэпартамэнце. Яго бацька, Эт’ен Маіз, быў гандляром і фэрмэрам, а маці, Люсія Бруна — швачка. У 1974 годзе сям’я пераехала ў Порт-о-Прэнс, дзе ён атрымаў адукацыю.

У 1996 годзе ажаніўся з Марцін Мары Эт’ен Джазэф, сяброўкай са школьных часоў, меў зь ёй траіх дзяцей. У тым жа годзе ён пакінуў сталіцу і пасяліўся ў Порт-дэ-Пэ, дзе заснаваў сваю першую кампанію JOMAR Auto Parts. Вёў таксама сельскагаспадарчую дзейнасьць, зьяўляўся ўладальнікам плянтацыі бананаў у Паўночна-Заходняй Дэпартамэнце. У 2001 ён быў уцягнуты ў дзейнасьць у сфэры воднай гаспадаркі, пабудаваў гідраэлектрастанцыю і водаправодныя сеткі ў Паўночна-Ўсходнім і Паўночна-Заходнім дэпартамэнтах Гаіці.

У 2004 быў чальцом Палаты Гандлю і Прамысловасьці Паўночна-Заходняга Дэпартамэнту (CCINO), а неўзабаве старшынём і генэральным сакратаром Палаты гандлю і прамысловасьці Гаіці (CCIH). У 2008 заснаваў энэргетычную кампанію Compagnie Haïtienne d’Energie S.A. (COMPHENER S. A.), якая займалася пастаўкамі сонечнай і ветраной энэргіі ў 10 муніцыпалітэтаў ў Паўночна-Заходням Дэпартамэнце. У 2012 стварыў кампанію Agritrans, якая дзейнічала ў сельскагаспадарчай галіне.

Вылучаўся кандыдаам на прэзыдэнцкіх выбарах у кастрычніку 2015 году і ў паўторных выбарах у лістападзе 2016 году, на якіх перамог, набраўшы 55,5% галасоў. Заступіў на пасаду 7 лютага 2017 году.

Быў застрэлены невядомымі забойцамі ў сваёй прыватнай рэзыдэнцыі 7 ліпеня 2021 году, была параненая і яго жонка. Атака адбылася на тле растучай хвалі палітычнага гвалту ў беднай карыбскай краіне[4].