Міхал Сапель
Міхал Сапель | |
Род дзейнасьці | каталіцкі сьвятар |
---|---|
Дата нараджэньня | 17 лістапада 1967 |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 10 сьнежня 2021 (54 гады) |
Занятак | каталіцкі сьвятар |
Міхал Са́пель (17 лістапада 1967 — 10 сьнежня 2021) — беларускі каталіцкі сьвятар, першы пробашч адроджанай парафіі Касьцёлу Найсьвяцейшай Тройцы (сьвятога Роха) на Залатой Горцы ў Менску.
Дзяцінства, адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сапель нарадзіўся ў Браславе. Ягоны бацька быў праваслаўным і працаваў электрыкам, а маці каталічкай, якая працавала на мясцовым рыбазаводзе[2][3].
У 1984 годзе ён паступіў у мэдычную вучэльню ў латвійскім Даўгаўпілсе, але праз год перавёўся ў духоўную сэмінарыю ў Рызе, якую пасьпяхова скончыў у 1990 годзе[2][4].
Сьвятарская й іншая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1990 годзе Сапель быў прызначаны вікарыем Касьцёлу Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа на Кальварыйскіх могілках у Менску. Пазьней ён атрымаў ад арцыбіскупа і будучага кардынала Казімера Сьвёнтка заданьне душпастырскай апекі над тымі, хто ў Менску жадаў маліцца па-беларуску: «Ты мусіш заняцца беларусамі»[4].
Дзякуючы грамадзка-палітычным пераменам на пачатку 1990-х гадоў аднавіліся набажэнствы ў адной з забраных савецкімі ўладамі менскіх сьвятынь — Касьцёле Найсвяцейшай Тройцы (Сьвятога Роха) на Залатой Горцы[2][4]. У 1990-я парафія "стала сапраўды залатым месцам, дзе зьбіралася шмат [беларускай] выбітнай інтэлігенцыі"[3].
Сапель разьвіваў мэтадычную працу па перакладзе літургічных тэкстаў на беларускую мову, галоўным плёнам якой стаў выдадзены ў 2004 годзе «Рымскі Імшал для дыяцэзій на Беларусі». Таксама ён наладжваў дабрачынную дзейнасьць — у 1991 годзе ў Менску зьявілася свая арганізацыя Caritas, якая праз некалькі год стварыла дзіцячы цэнтар у Ляскоўцы[2][4]. У 1992 годзе было наладжана выданьне часопіса «Хрысьціянская думка»[3].
Акрамя парафіі на Залатой Горцы, Сапель да 1996 году быў пробашчам парафіі ў Ракаве і пэўны час з душпастырскай неабходнасьці служыў вернікам у Заслаўі[2][4].
Сьмерць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сапель памёр 10 сьнежня 2021 на 55-м годзе жыцця.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://catholic.by/3/news/belarus/14080-adyshou-u-vechnasts-ksjondz-mikhal-sapel
- ^ а б в г д Адышоў у вечнасць ксёндз Міхал Сапель (+праграма развітання і пахавання), 10.12.2021, Catholic.by Памылка цытаваньня: Няслушны тэг
<ref>
; назва «:0» вызначаная некалькі разоў з розным зьместам - ^ а б в Кс. Міхал Сапель: «У святарскім жыцці трэба прытрымлівацца здаровых традыцый і прынцыпаў», Беларусь — Мінска-Магілёўская архідыяцэзія,12.06.2015
- ^ а б в г д Памёр ксёндз Міхаіл Сапель — першы пробашч адроджанай парафіі святога Роха на Залатой Горцы, 10.12.2021, Наша Ніва