Ракішкі
Ракішкі | |||||
лет. Rokiškis | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1499 | ||||
Горад з: | 1920 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Панявескі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 133 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 12 738 чал. (2017) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 8458 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-42001 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°58′0″ пн. ш. 25°35′0″ у. д. / 55.96667° пн. ш. 25.58333° у. д.Каардынаты: 55°58′0″ пн. ш. 25°35′0″ у. д. / 55.96667° пн. ш. 25.58333° у. д. | ||||
Ракішкі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.rokiskis.lt/ |
Ракі́шкі (па-летувіску: Rokiškis) — горад у паўночнай Летуве. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Ракішкаўскага раёну Панявескага павету. Знаходзіцца за 60 км на поўнач ад Уцяны. Насельніцтва налічвае 15,7 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя гістарычныя згадкі аб паселішчы Ракішкі адносяцца да 1499 году, калі яно ўзгадваецца ў прывілеі князя Аляксандра аб рубцы леса. Згадкі аб ракішкаўскім касьцёле і мясцовай парафіі датуюцца 1500 годам. Да 1547 году мясцовыя землі належалі вялікаму князю, а потым былі перададзены Жыгімонтам Вазам князям Красчынскім. У XVIII стагодзьдзі Ракішкі перайшлі ва ўладаньне Тызэнгаўзаў. Апошні ўладар з роду Тызэнгаўзаў — Райнальд Тызэнгаўз — памёр бязьдзетным, і Ракішкі пераўшлі яго сястры Марыі Рэдзецкай. Рэдзецкія валодалі Ракішкамі да Другой сусьветнай вайны. Паселішча хутка разьвівалася ў ХІХ—ХХ стагодзьдзях і ў 1920 годзе атрымала статус гораду. Тызэнгаўзы пабудавалі тут касьцёл, а Канстатын Тызэнгаўз, які жыў тут у пачатку ХІХ стагодзьдзя стварыў заалягічную калекцыю, якая потым была перададзена Віленскаму ўнівэрсытэту. Разьвіцьцю гораду таксама спрыяла пабудова тут чыгункі Дзьвінск — Ліепая ў 1873 годзе. Пасьля Другой сусьветнай вайны, горад з 1950 году стаў раённым цэнтрам Летувіскай ССР.
Сучасны герб горад атрымаў у 1993 годзе. Поле зь ліхтаром сымбалізуе першых уладароў гораду: Красчынскіх, бык сымбалізуе Тызэнгаўзаў, а флёр-дэ-ліз сымбалізуе Рэдзецкіх. Астатняе поле прадстаўляе арган касьцёла сьв. Мацея.