Сава (рака)
Выгляд
Са́ва (па-басьнійску, харвацку, славенску, па-сэрбску: Sava, па-нямецку: Save, Sau, па-вугорску: Száva) — рака ў Эўропе, правы прыток Дунаю (у Бялградзе).
Крынічыць у Юлійскіх Альпах у Славеніі, працякае па гарах і вузкай даліне да Загрэбу, потым утварае мяжу Харватыі з Босьніяй і Герцагавінай. У Бялградзе ўліваецца ў Дунай.
Даўжыня току — 940 км. Плошча басэйну — 95 700 км².
Прытокі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Правыя:
- Славенія: Сора, Любляніца, Мірна, Крка
- Харватыя: Купа, Суня
- Харвацка-басьнійская мяжа: Уна
- Босьнія і Герцагавіна: Врбашка, Врбас, Укрына, Босна, Брка, Тыня, Лукавац, Дашніца
- Басьнійска-сэрбская мяжа: Дрына
- Сэрбія: Ерэз, Калубара, Топчыдэрская рака
Левыя:
- Славенія: Кокра, Камнішка Быстрыца, Савіня
- Харвацка-славенская мяжа: Сотла (Сутла)
- Харватыя: Лоня, Орлява
- Сэрбія: Босут
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сава (рака) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|