Сапяжанка
Сапяжанка | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Аддзел | Кветкавыя |
Кляса | Двухдольныя |
Атрад | Ружакветныя |
Сямейства | Ружавыя |
Падсямейства | Сьлівавыя |
Трыба | Яблыневыя |
Род | Груша |
Від | Звычайная груша |
Бінамінальная намэнклятура | |
Sapiazhanka | |
Іншыя зьвесткі | |
Краіна | Беларусь, Кыргыстан |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
Сапяжа́нка — беларускі гатунак грушы.
Дрэва вылучаецца даўгавечнасьцю сярод беларускіх гатункаў. Плады церпяць ад паршы. Першапачаткова сапяжанка мела найбольшае пашырэньне ў Беларусі. У ХХІ стагодзьдзі была шырока распаўсюджанай у Кыргыстане — у Чуйскай даліне і Ісык-Кульскай катлавіне[1].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сапяжанка мае сакавітыя, вінна-салодкія і мяккія плады рудаватага адценьня. Таксама плод грушы мае дробны памер і прыплясканы выгляд, уласьцівы групе гатункаў пад назвай бэргамот[1].
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2-й палове XVII стагодзьдзя фруктовы сад пры менскім палацы Сапегаў, якім валодаў крайчы вялікі літоўскі Ўладзіслаў Язафат Сапега, стаў месцам, дзе выводзілі сапяжанку. Беларускі этнограф Павал Шпілеўскі згадваў, што гетман вялікі літоўскі Казімер Ян Сапега прывёз расаду грушаў з Вугорскага каралеўства, дзе той браў удзел у вайне Рэчы Паспалітай з Асманскай імпэрыяй 1683—1699 гадоў. У гонар дачок Сапяжанак выведзены гатунак грушы атрымаў назву сапяжанка[1].
Вытворныя гатункі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2011 годзе ў Дзяржаўны рэестар сартоў і дрэўна-кустовых пародаў Беларусі ўнесьлі гатунак грушы Чараўніца, створаны скрыжаваньнем з сапяжанкай. Іншымі такімі скрыжаванымі гатункамі з сапяжанкай сталі грушы Бэргамотная і Беларуска.
У культуры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1887 годзе Эліза Ажэшка згадвала ў аповесьці «Над Нёманам» даўгавечнасьць сапяжанкі[1]:
Стагадовая, мабыць, сапяжанка, сваё гальлё, ужо бясплоднае, але густа пакрытае лісьцем, паклала на вокны і сьцены дома, чые пабеленыя аканіцы і нарожнікі весела з-за яе выглядалі. | ||
У 1910 годзе Якуб Колас выдаў у «Нашай ніве» гумарыстычны верш «Грушы-сапяжанкі» пра дзіцячую спробу нарваць грушаў у садзе дзядзькі Петруся ў наднёманскай сядзібе Ласток[1]:
|
У 2-й палове ХХ стагодзьдзя Чэслаў Мілаш згадваў сапяжанку ў сваіх творах. Аляксей Зарыцкі прысьвяціў верш «Сапяжанкі» паходжаньню гатунку[1]:
— Аляксей Зарыцкі, «Сапяжанкі» |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е Кухмістар Верашчака. Сапяжанка — арыстакратка сярод груш // Ігуменскі тракт. — 10 чэрвеня 2014. — № 19 (77).
Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |