Перайсьці да зьместу

Тэмпэратура плаўленьня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тэмпэрату́ра плаўле́ньня і зацьвярдзе́ньня — тэмпэратура, пры якой цьвёрдае крышталічнае цела зьдзяйсьняе пераход у вадкі стан і наадварот. Пры тэмпэратуры плаўленьня рэчыва можа знаходзіцца як у вадкім, так і ў цьвёрдым стане. Пры падвядзеньні дадатковага цяпла рэчыва пяройдзе ў вадкі стан, а тэмпэратура ня будзе мяняцца, пакуль усё рэчыва ў разгляданай сыстэме не расплавіцца. Пры адвядзеньні лішняга цяпла (астуджэньні) рэчыва будзе пераходзіць у цьвёрды стан (застываньне) і, пакуль яно не застыне цалкам, тэмпэратура ня зьменіцца.

Тэмпэратура плаўленьня/зацьвярдзеньня і тэмпэратура кіпеньня/кандэнсацыі лічацца важнымі фізычнымі ўласьцівасьцямі рэчыва. Тэмпэратура зацьвярдзеньня супадае з тэмпэратурай плаўленьня толькі для чыстага рэчыва.

Тэмпэратуры плаўленьня некаторых важных рэчываў
рэчыва тэмпэратура
плаўленьня
(°C)
Крыніца
гель (пры 2,5 МПа) -272,2  [1]
вадарод -259,2  [2]
тлен -218,8  [3]
азот -210,0  [4]
мэтан 182,5  [5]
этаноль -114,5  [6]
хлёр -100,5 [7]
аміяк -77,7  [8]
ртуць 38,87 [9]
вадзяны лёд 0   
бэнзоль +5,53
цэз +28,64
цукроза +185   
цукрын +225   
цына +231,93
волава +327,5 
алюмін +660,1 
срэбра +960,8 
золата +1063   
крэмн +1415   
жалеза +1539   
плятына +1769,3 
карунд +2050   
тытан +2196   
рутэн +2250   
цыркон +2398   
карбід крэмну +2457   
осм +3054   
малібдэн +3163   
вальфрам +3410   
вуглярод +3547   
аксід тору +3623   
карбід гафну +3960   
карбід тантала-гафну +4216