Перайсьці да зьместу

Уранія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уранія

Уранія зь нябесным глёбусам й цыркулем
муза астраноміі
Месцазнаходжаньне Парнас
Сымбалі зорная мапа, глёбус й цыркуль
Бацька Зэўс
Маці Мнэмазына
Браты і сёстры Каліёпа, Кліё, Мэльпамэна, Палігімнія, Талія, Тэрпсыхора, Эрата, Эўтэрпа

Ура́нія (па-старажытнагрэцку: Οὐρανία, па-лацінску: Ūrania, Ūraniē), Нябесная — муза астраноміі. Атрыбуты — зорная мапа, нябесны глёбус і цыркуль. Пэрсанаж старажытнагрэцкіх мітаў[1], папулярны вобраз і сымбаль у мастацтве. Паводле Дыядора, атрымала імя ад накіраванасьці да неба («уранас») тых, хто спасьцігнуў яе мастацтва[2].

Дачка Зэўса і Мнэмазыны[3], народжаная ў Піерыі. Ад Апалёна нарадзіла Гімэнэя[4].

У больш позьніх выявах:

  • часам выяўляецца ў блакітным адзеньні, у зорнай кароне.
  • часам у якасьці атрыбутаў — глядзельная трубка і ліст зь нябеснымі знакамі.

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Міфы народаў свету. М., 1991—1992. В 2 т. Т. 2. С. 549
  2. ^ Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 7, 4
  3. ^ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 3, 1
  4. ^ Нон. Дзеі Дыяніса XXXIII 67
  • Кун, Н. А. Легенды и мифы древней Греции / Н. А. Кун. - М: Государственное учебно - педагогическое издательство министерства просвещения РСФСР, 1957. - 464с.
  • Тахо-Годи, А. А. Греческая мифилогия / А. А. Тахо-Годи. - М: Искусство, 1989. - 304с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ураніясховішча мультымэдыйных матэрыялаў