Бінг
Выява карціны | |
Слоган | |
---|---|
Тып | вэб-сайт, пошукавы рухавік і very large online platform[d] |
Даступныя мовы | 40 моваў ангельская (асноўная) і іншыя беларуская (з 2020 году) |
Уладальнік | Майкрасофт |
Аўтар | Майкрасофт |
Пачатак працы | 3 чэрвеня 2009 (15 гадоў таму) |
Камэрцыйны? | так |
Рэгістрацыя | дабраахвотная |
Актуальны стан | дзейны |
Рэйтынг Alexa | 28[1] |
Мова праграмаваньня | ASP.NET |
bing.com |
Бінг (па-ангельску: Bing) — пошукавая сыстэма, распрацаваная прадпрыемтсвам Майкрасофт. Даступная па адрасу http://www.bing.com/. Раней мела наступныя найменьні і адрасы:
- MSN Search (http://search.msn.com/) — з моманту зьяўленьня ў 1998 годзе і да 11 верасьня 2006 году;
- Windows Live Search (http://search.live.com/) — да 21 сакавіка 2007 году;
- Live Search (http://www.live.com/) — да 1 чэрвеня 2009 году.
У наш час Бінг займае 2-е месца ў сьпісе самых папулярных пошукавых сыстэм[2], у адрозьненьне ад якіх мае шэраг асобных магчымасьцяў, такіх як прагляд вынікаў пошуку на адной старонцы (замест прагортваньня шматлікіх старонак вынікаў пошуку), а таксама дынамічнае карэктаваньне аб’ёму інфармацыі, якая паказваецца для кожнага выніку пошуку (напрыклад, толькі назва, кароткая ці вялікая зводка).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Увосень 1998 году зьявілася старонка Майкрасофт пошук у сеціве (скарочана па ангельску: MSN Search), які ўяўляў сабой пошукавую сыстэму Майкрасофт, якая ўтрымлівала пошукавую машыну, індэкс, а таксама вэб-сканар.
Пазьней, 8 сакавіка 2006 году была прадстаўлена бэта-вэрсыя сэрвіса Windows Live Search, а 12 верасьня 2006 году адбыўся яе канчатковы выпуск, які замяніў састарэлую сістэму MSN Search.
Новы пошукавы мэханізм дазваляў карыстальнікам шукаць сярод даных канкрэтнага тыпу, у вэб-інтэрфэйсе выбіраемага пры дапамозе ўкладак: па вэб-старонкам, навінам, выявам, музыцы, на працоўным стале, у каталогах і ў Microsoft Encarta. MSN Search імкнулася зрабіць так, каб у іх пошукавай сыстэмы было больш за 2,5 млрд запытаў па ўсім сьвеце за кожны месяц і «быць больш карыснай, падаючы карыстальнікам палепшаны доступ да інфармацыі і больш дакладныя адказы на пытаньні». У меню настройкі Internet Explorer можна зьмяніць пошукавую сыстэму зададзеную па змоўчаньні.
21 сакавіка 2007 году кампанія Майкрасофт абвясьціла, што пошукавая сыстэма Live Search перастане быць часткай комплексу прадуктаў Windows Live. Live Search была злучаная ў Live Search and Ad Platform узначаленых Satya Nadella, якая зьяўлялася часткай Майкрасофт. У рамках гэтай зьмены, Live Search была аб’яднана з Microsoft adCenter.
Напачатку 2009 году ў кампаніі Майкрасофт пачалося ўнутранае тэставаньне новага пошукавага рухавічка з кодавым імем Кума, які з 1 чэрвеня 2009 году стаў асноваю новае пасьля Live Search пошукавае сыстэмы Бінг.
У 2011 годзе Майкрасофт атрымалася дасягнуць пагадненьня з канадзкай кампаніяй Рызэч-ін-моўшан на падаваньне пошуку на мабільных тэлефонах канадзкага вытворцы[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Alexa Internet (анг.) — 1996.
- ^ Top 15 Most Popular Search Engines — June 2012
- ^ Peter Bright (2011-05-03) Microsoft partners with RIM to bring Bing to BlackBerry. Ars Technica. Праверана 2011-05-04 г. Архіўная копія ад 4 мая 2011 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|