Перайсці да зместу

Дукорскі маёнтак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Музейны комплекс «Дукорскі маёнтак»
Брама і стайня
Заснаваны 2015 годзе
Месцазнаходжанне Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, Дукора
Адрас вул. Школьная, 15
Адкрыты аўторак-нядзеля — з 10.00 да 18.00 (уваход да 17:00)
gk-agroproduct.by

Дукорскі маёнтак» — музейны комплекс. Знаходзіцца ў Дукоре, Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь

Геаграфія

Знаходзіцца ў 30 кіламетрах ад Мінску, 25 км на паўночны захад ад Мар'інай Горкі, на скрыжаванні аўтамабільных дарог Мінск — Бабруйск і Рудзенск — Смілавічы, каля ракі Свіслач.

Гісторыя

У чэрвені 2015 года адбылося адкрыццё сядзібна-паркавага комплексу.

Аб'екты

Музей

Музей сядзібна-паркавага комплексу знаходзіцца ў стадыі напаўнення. На сённяшні дзень цалкам адчынілі дзверы для наведнікаў два залы.

Экспазіцыя аднаго з іх прысвечана ранняй гісторыі Дукоры і яе ўладальнікам, якія ўпісалі свае імёны ў дукорскую гісторыю на працягу 16 — пачаткі 20 стагоддзяў. Сярод экспанатаў — аб'ёмны макет сядзібы Ашторпаў-Гарцінгаў, маляўнічыя партрэты ўладальнікаў Дукоры — Паўла Сапегі, Андрэя Завішы, Міхала Казіміра Агінскага, Лявона Ашторпа, Антонія Гарцінга, ген алагічныя дрэвы родаў-уладальнікаў, радавыя гербы, копія малюнка Напалеона Орды.

Экспазіцыя другой залы прысвечана гісторыі Дукоры ў савецкі час, утрымвае вялікая колькасць фатаграфій, фотакопій дакументаў, прадметаў побыту некалькіх апошніх дзесяцігоддзяў.

Две апошніх залы ўтрымваюць часовыя экспазіцыі шляхецкіх касцюмаў і прадметаў шляхецкага побыту і маляўнічых прац са сходу Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея. Хуткім часам плануецца стварэнне ў іх экспазіцый, што адлюстроўваюць багацце беларускай шляхецкай культуры ў розных яе праявах.

Брама

Сядзіба Оштарпаў, брама
Брама палаца Оштарпаў

Дукорская брама — асноўны знак усёй сядзібы. Многія гады была паўразбуранай, зараз будынак знайшоў сваё першапачатковае аблічча, і толькі зандажы на франтонах напамінаюць пра шаноўны век. Дакладную дату пабудовы назваць з поўнай упэўненасцю складана, аднак ёсць ўсе падставы меркаваць, што брама была закладзена на пачатковым этапе будавання сядзібы ў Дукоры Францішкам Ашторпам, г.зн. у самым канцы 18-га — пачатку 19-га с

Ставіць браму на заездзе ў шляхецкі двор — даўнейшая літвінская (беларуская) шляхецкая традыцыя. У часы сярэднявечча брама была тэхнічна патрэбным элементам замка, адзіным поўнафарматным уваходам ва ўнутраную прастору. Калі паўсюднае шыранне артылерыі зрабіла замкі бескарыснымі, адзіным знакам старой рыцарскай эпохі засталіся заязныя брамы, выявіць якія можна практычна ва ўсіх буйных шляхецкіх сядзібах Беларусі ў Новы час.

Хоць заязныя брамы і сталі выконваць хутчэй культурныя, чым вайсковыя ці вартаўнічыя функцыі, іх канструкцыя захавала рысы абароннай архітэктуры. Прыкладам, у дукорскай браме лёгка ўбачыць і вартаўнічую вежу, і пару прыбудоў-«старожак», і невялікія вокны-байніцы.

Сённяшняя брама ў «Дукорскім маёнтке» — адна з нешматлікіх ацалелых пабудоваў сядзібы мінулых стагоддзяў. На пяці яе ярусах плануецца размесціць адну з тэматычных музейных экспазіцый, што ствараюцца цяпер супрацоўнікамі навуковага аддзела. Аднак ужо сёння наведнікі змогуць убачыць выставу фатаграфій беларускіх шляхецкіх брам, як Дукорскай, так і іншых, ацалелых па ўсёй краіне.

Парк

Стварэнне паркаў у даўнейшых сядзібах — шматвяковая традыцыя. Дукорскі парк — найстаражытнейшая частка сядзібы. Калі першыя з існых пабудоваў маглі з'явіцца не раней апошняга дзесяцігоддзя васямнаццатага стагоддзя, то самы стары дуб на паўночнай ускраіне парка мае ўзрост парадку 400 гадоў.

Проста да парка прылягаюць азёры.

Бровар

Вытворчасці і ўжытку гарэлкі стала асноўнай ідэяй Дукорскага бровара. У броваре максімальна дакладна паўтораны тэхналагічныя ўмовы вытворчасці.

Можна пакаштаваць моцнага напою, вырабленага не з пакупной мукі і соладу фабрычнай вытворчасці, а з сапраўднага «хатняга соладу», вырабленага на самім броваре са збожжа, прарошчанага на месцы.

У лініі перагона і ачысткі гарэлкі скарыстаны толькі гістарычныя матэрыялы — драўніна дуба для ўсіх ёмістасцяў і медзяныя трубы для ўсіх трубаводаў.

Бровар мае дэгустацыйная зала, адлучаны ад вытворчых памяшканняў празрыстай сцяной, што дазваляе — выконваючы ўсе санітарныя нормы — назіраць за тэхналагічным працэсам, не перапыняючы дэгустацыі.

10 чэрвеня 2017 ў бровары выбухнуў кацёл самагоннага апарата, пры гэтым апёкі і траўмы атрымаў працаўнік [1].

Вуліца майстроў

Стайня

Адной з частак «Дукорскага маёнтка» ёсць вуліца майстроў, якія валодаюць навыкамі традыцыйных рамёстваў: ганчарная майстэрня, майстэрня вышыўкі, кузня, мабільная майстэрня па халодным кляпанні манет.

Перавернутая хата

Перавернутая хата — месца, дзе ломяцца звыклыя стэрэатыпы і праходзіць рэальную праверку вестыбулярны апарат. 

Перавернутыя хаты сталі папулярнымі па ўсім свеце, Дукорская стала першай ў Беларусі.

Спасылкі

Зноскі