Дукорскі маёнтак
Выгляд
Музейны комплекс «Дукорскі маёнтак» | |
---|---|
| |
Заснаваны | 2015 год |
Месцазнаходжанне | Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, Дукора |
Адрас | вул. Школьная, 15 |
Адкрыты | аўторак-нядзеля — з 10.00 да 18.00 (уваход да 17:00) |
gk-agroproduct.by |
«Дукорскі маёнтак» — музейны комплекс, які знаходзіцца ў аграгарадку Дукоры Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 30 км ад Мінска, 25 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, на скрыжаванні аўтамабільных дарог Мінск — Бабруйск і Рудзенск — Смілавічы, каля ракі Свіслач.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]25 чэрвеня 2015 года адбылося адкрыццё музейнага комплексу. Афіцыйная цырымонія адкрыцця аб’екта адбылася з удзелам прадстаўнікоў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, Міністэрства культуры, Пухавіцкага райвыканкама, іншых ведамстваў і міністэрстваў, а таксама шматлікіх гасцей, моладзі[1].
-
Палац. Фота каля 1913 г.
-
Палац, галоўны фасад
-
Палац, бакавы фасад
-
Школа ў палацы, 1932
Аб’екты
[правіць | правіць зыходнік]- Музей. Мае два пакоі, экспазіцыя аднаго з якіх прысвечана ранняй гісторыі Дукоры і яе ўладальнікам, экспазіцыя другога распавядае пра гісторыю мястэчка ў савецкі час. Сярод экспанатаў — аб’ёмны макет сядзібы, партрэты, генеалагічныя дрэвы і гербы яе ўладальнікаў. У астатніх залах утрымліваюцца часовыя экспазіцыі шляхецкіх касцюмаў і прадметаў побыту[2].
- Брама. Адноўлена падчас нядаўняй рэканструкцыі, да гэтага была паўразбуранай. Дакладная дата пабудовы невядома, аднак мяркуецца, што пабудова была закладзена Францішкам Ашторпам у канцы XVIII — пачатку XIX ст. Сёння на пяці яе ярусах размешчана адна з тэматычных музейных экспазіцый[2].
- Бровар. Наладжаны тэхналагічны працэс вырабу гарэлкі з выкарыстоўваннем гістарычных матэрыялаў. 10 чэрвеня 2017 г. у бровары выбухнуў кацёл самагоннага апарата, у выніку чаго апёкі і траўмы атрымаў працаўнік[3].
- Вуліца майстроў. Складаецца з ганчарнай майстэрні, майстэрні вышыўкі, кузні і мабільнай майстэрні па халодным кляпанні манет. Таксама маецца «перакулены дом».
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Майстэрня вышыўкі
-
Брама
-
Бровар
-
Музей
-
Стайня
-
Капліца ў гонар Перамянення Пана
-
Кузня
-
Карчма
-
Ганчарная майстэрня
-
Перакулены дом