Дукорскі маёнтак
Музейны комплекс «Дукорскі маёнтак» | |
---|---|
| |
Заснаваны | 2015 годзе |
Месцазнаходжанне | Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, Дукора |
Адрас | вул. Школьная, 15 |
Адкрыты | аўторак-нядзеля — з 10.00 да 18.00 (уваход да 17:00) |
gk-agroproduct.by |
«Дукорскі маёнтак» — музейны комплекс. Знаходзіцца ў Дукоры, Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь
Геаграфія
Знаходзіцца за 30 км ад Мінска, 25 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, на скрыжаванні аўтамабільных дарог Мінск — Бабруйск і Рудзенск — Смілавічы, каля ракі Свіслач.
Гісторыя
У чэрвені 2015 года адбылося адкрыццё музейнага комплексу. Афіцыйная цырымонія адкрыцця аб’екта адбылася з удзелам прадстаўнікоў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, Міністэрства культуры, Пухавіцкага райвыканкама, іншых ведамстваў і міністэрстваў, а таксама шматлікіх гасцей, моладзі[1].
-
Палац. Фота каля 1913 г.
-
Палац, галоўны фасад
-
Палац, бакавы фасад
-
Школа ў палацы, 1932
Аб’екты
Музей
Музей комплекса мае два залы. Экспазіцыя аднаго з іх прысвечана ранняй гісторыі Дукоры і яе ўладальнікам, якія ўпісалі свае імёны ў дукорскую гісторыю на працягу 16 — пачаткі 20 стагоддзяў. Сярод экспанатаў — аб’ёмны макет сядзібы Ашторпаў-Гарцінгаў, маляўнічыя партрэты ўладальнікаў Дукоры — Паўла Сапегі, Андрэя Завішы, Міхала Казіміра Агінскага, Лявона Ашторпа, Антонія Гарцінга, генеалагічныя дрэвы родаў-уладальнікаў, радавыя гербы, копія малюнка Напалеона Орды.
Экспазіцыя другой залы прысвечана гісторыі Дукоры ў савецкі час, утрымвае вялікая колькасць фатаграфій, фотакопій дакументаў, прадметаў побыту некалькіх апошніх дзесяцігоддзяў.
Две апошніх залы ўтрымваюць часовыя экспазіцыі шляхецкіх касцюмаў і прадметаў шляхецкага побыту і маляўнічых прац са сходу Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея. Хуткім часам плануецца стварэнне ў іх экспазіцый, што адлюстроўваюць багацце беларускай шляхецкай культуры ў розных яе праявах.
-
Музей.
-
Музей. Макет-рэканструкцыя сядзібы
-
Паганская святыня.
Брама
Дукорская брама — асноўны знак музейнага комплекса. Многія гады была паўразбуранай, зараз будынак знайшоў сваё першапачатковае аблічча, і толькі зандажы на франтонах напамінаюць пра шаноўны век. Дакладную дату пабудовы невядома, аднак ёсць меркаванне, што брама была закладзена на пачатковым этапе будавання сядзібы ў Дукоры Францішкам Ашторпам у самым канцы 18-га — пачатку 19-га ст.
Сённяшняя брама ў «Дукорскім маёнтке» — адна з нешматлікіх ацалелых пабудоваў сядзібы. На пяці яе ярусах размешсана адна з тэматычных музейных экспазіцый.
-
Сядзіба Оштарпаў, брама
-
Брама палаца Оштарпаў (30 сакавіка 2014)
-
Брама
-
Брама і стайня (30 сакавіка 2014)
-
Від з брамы.
Бровар
У бровары маюцца тэхналагічныя ўмовы вытворчасці гарэлкі. Тут яе робяць з «хатняга соладу», прыгатаванага на самім бровары са збожжа, прарошчанага на месцы. У лініі перагона і ачысткі гарэлкі скарыстаны толькі гістарычныя матэрыялы — драўніна дуба для ўсіх ёмістасцяў і медныя трубы для трубаводаў.
Бровар мае дэгустацыйную залу, аддзеленую ад вытворчых памяшканняў празрыстай сцяной, што дазваляе адначасова назіраць за тэхналагічным працэсам.
10 чэрвеня 2017 ў бровары выбухнуў кацёл самагоннага апарата, пры гэтым апёкі і траўмы атрымаў працаўнік[2].
Вуліца майстроў
Адной з частак «Дукорскага маёнтка» ёсць вуліца майстроў, якія валодаюць навыкамі традыцыйных рамёстваў: ганчарная майстэрня, майстэрня вышыўкі, кузня, мабільная майстэрня па халодным кляпанні манет.
-
Майстэрня вышыўкі.
-
Ганчарная майстэрня.
-
Ганчарная майстэрня.
-
Карчма.
-
Кузня.
Перакулены дом
Перакулены дом — месца, дзе ломяцца звыклыя стэрэатыпы і праходзіць праверку вестыбулярны апарат. Перакуленыя дамы сталі папулярнымі па ўсім свеце, Дукорская стала першай ў Беларусі.
Галерэя
-
Стайня
-
Сцэна.
-
Валун таблічкай.
-
Капліца ў гонар Перамянення Пана.
Зноскі
- ↑ nn.by
- ↑ В «Дукорском маёнтке» взорвался самогонный аппарат. puchavickirajon.info
Гл. таксама
Спасылкі
- Афіцыйны сайт музея // gk-agroproduct.by
- Дукорскі маёнтак на сайце Radzima.org
- Дукорскі маёнтак на сайце Глобус Беларусі (руск.)