2-я паветраная армія (СССР)
2-я паветраная армія | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Бранскі фронт |
Удзел у |
2-я паветраная армія (2 ПА) — аператыўнае фарміраванне (аб’яднанне, паветраная армія) авіяцыі РСЧА (савецкіх ВПС) у складзе УС СССР падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сфармавана 12 мая 1942 года загадам НКА ад 5 мая 1942 года на базе ВПС Бранскага фронту другога фарміравання[1].
Баявы шлях 2-й паветранай арміі праходзіў па тэрыторыі Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі і Чэхаславакіі. Фарміраванне ўдзельнічала ў абарончых баях на Варонежскім напрамку, затым падтрымлівала войскі Паўднёва-Заходняга фронту ў ходзе контрнаступлення пад Сталінградам (Сталінградская бітва), ва ўзаемадзеянні з 8 ПА, 16 ПА і 17 ПА змагалася за панаванне ў паветры.
У складзе Варонежскага (з 20 кастрычніка 1943 — 1-га Украінскага) фронту ўдзельнічала ў паветранай аперацыі па знішчэнні нямецкай авіяцыі на аэрадромах у маі 1943 года, у рамках Курскай бітвы.
Пасля вайны з 10 чэрвеня 1945 года па люты 1949 года дыслакавалася ў Аўстрыі, Венгрыі і Чэхаславакіі ў складзе савецкіх акупацыйных войскаў.
У лютым 1949 года 2-я паветраная армія была перайменавана ў 59-ю паветраную армію.
Камандзіры
[правіць | правіць зыходнік]- 05.05.1942 — С. А. Красовскі, генерал-маёр авіяцыі;
- 05.07.1942 — К. М. Смірноў, палкоўнік, генерал-маёр авіяцыі;
- 27.03.1943 — май 1947 — С. А. Красоўскі, генерал-лейтэнант авіяцыі, генерал-палкоўнік авіяцыі;
- верасень 1947 — люты 1949 — С. У. Рубаноў, генерал-лейтэнант авіяцыі.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У горадзе Семілукі, Варонежская вобласць, ёсць вуліца і завулак, названыя ў гонар 2-й паветранай арміі.
- У горадзе Жытомір у парку 30-годдзя Перамогі на вуліцы Чарняхоўскага ўсталяваны МіГ-15 у памяць пра гераічных лётчыкаў 2-й паветранай арміі.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Коллектив авторов. 2-я воздушная армия в боях за Родину. — Типография ВВА. — Монино: Военно-воздушная Краснознаменная академия, 1965. — 435 с., [38] л. фот. : фот. с. — ББК 63.3(2) 622 p. — (Военная история).
- М. Л. Дударенко, Ю. Г. Перечнев, В. Т. Елисеев и др. Освобождение городов: Справочник по освобождению городов в период Великой Отечественной войны 1941–1945 / под общ. ред. генерала армии С. П. Иванова. — Институт военной истории МО СССР. Центральный архив МО СССР. — М.: Воениздат, 1985. — 598 с. — (Справочник). — 50 000 экз.
- Красовский С. А., «Жизнь в авиации», 3-е изд., Минск, 1976 г., Москва (М.), Воениздат, 1968 г.;
- «Советские Военно-Воздушные Силы в Великой Отечественной войне 1941—1945 гг.», Москва, 1968 г.
- П. М. Бойков, «На главных направлениях», М., Воениздат, 1984 г..
- С. А. Донченко, «Флагман штурмовой авиации», Киев, Политиздат Украины, 1988 г..
- Памятная книжка ветерана 224-й штурмовой авиационной Жмеринской Краснознамённой дивизии, Днепропетровск, 1989 г..
- Н. И. Гапеёнок, «Дороги победы» Боевой путь 81-го гвардейского бомбардировочного авиационного полка, Щёлково, МУП "Редакция журнала «Щёлково», 2002 г..
- М. Никольский, 326-я авиационная Тарнопольская ордена Кутузова II степени тяжёлая бомбардировочная дивизия, статья в № 2 журнала «Авиация и Космонавтика», 2005 г..
- Щукарев С. Ю. Авиационная поддержка наступательных действий Сухопутных войск в Висло-Одерской операции. // Военно-исторический журнал. — 2005. — № 5. — С.26-30.