Перайсці да зместу

Іозеф Фраўнгофер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іозеф Фраўнгофер
ням.: Joseph Fraunhofer
Дата нараджэння 6 сакавіка 1787(1787-03-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 чэрвеня 1826(1826-06-07)[1][2][…] (39 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, астраном, хімік
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іозеф Фраўнгофер (Фраўнхофер) (ням.: Joseph Fraunhofer; 6 сакавіка 1787, Штраўбінг — 7 чэрвеня 1826, Мюнхен) — нямецкі фізік.

Навучаўся і працаваў у люстраной і шкляной майстэрні ў Мюнхене. З 1806 года асістэнт матэматычнага і аптычнага інстытута (знаходзіўся ў Мюнхене, затым у Бенедыктбоерне), дзе вырабляліся лінзы і аптычная апаратура. З 1809 года адзін з яго кіраўнікоў, у 1818 годзе стаў яго дырэктарам. З 1823 года захавальнік фізічнага кабінета Мюнхенскага ўніверсітэта і сябра Баварскай АН, з 1824 года член Акадэміі Леапальдзіна. Удасканаліў тэхналогію вырабу вялікіх ахраматычных аб'ектываў, вынайшаў акулярны мікраметр і геліаметр. Вывучаючы паказчыкі пераламлення розных гатункаў шкла, у 1814 годзе адкрыў (незалежна ад англійскага фізіка У. Воластана) і апісаў лініі паглынання ў сонечным спектры (фраўнгоферавы лініі). У 1821 годзе ўпершыню ўжыў дыфракцыйную рашотку для вывучэння спектраў. Прапанаваў метад назірання дыфракцыі святла ў паралельных промнях.

Зноскі