Перайсці да зместу

Ісер Залман Мелцэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ісер Залман Мелцэр
Род дзейнасці рабін
Дата нараджэння 6 лютага 1870(1870-02-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лістапада 1953(1953-11-17) (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне іўдаізм
Бацька Rabbi Baruch Peretz Meltzer[d][1]
Дзеці feivel meltzer[d] і Rabbi Zvi Yehuda Meltzer[d]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ісер Залман Мелцэр (1870, Мір — 1953, Іерусалім) — выбітны рабін, кіраўнік ешывы і галахічны аўтарытэт у Беларусі і ў Палесціне.

Нарадзіўся ў сям'і рабіна Боруха Перэца Мельцэра. З ранняга дзяцінства праявіў выдатныя здольнасці і з 10 гадоў ужо займаўся з галоўным рабінам мястэчка Мір р. Іом Тоў Ліпманам, а затым у вядомы гарадскі ешыбот. З 1884 па 1891 вучыўся ў валожынскай ешыве пад кіраўніцтвам р. Нафтана Цві Іехуды Берліна і р. Хаіма Салавейчыка. Па рэкамендацыі кіраўніка ешывы ажаніўся ў 1892 з Беле Хіндэ, дачкой рабіна Шрагі Файвела Франка, багацея з Алексота (прадмесця горада Каўнас) і аднаго з галоўных спонсараў ешывы рава Ісраэля Салантэра. Пасля вяселля наблізіўся да «старца са Слабодкі» (да равы Натана Цві Фінкеля) і ва ўзросце 24 гадоў ён быў прызначаны кіраўніком Слабадской ешывы ў 1894. У 1897 па даручэнні рава Фінкеля стварыў новы ешыбот слабадскога тыпу ў Слуцку, дзе стаў на чале ешывы і неўзабаве пасля эміграцыі ў ЗША рабіна Слуцка таксама заняў яго месца. У 1923 раву Мелцэру прыйшлося пакінуць сваю пасаду з-за пераследаў і шматразовых арыштаў савецкімі ўладамі і ён збег у Клецк, які таксама быў цэнтрам вывучэння Торы, але знаходзіўся на тэрыторыі Польшчы. У 1925 рэпатрыяваўся ў Палесціну, дзе стаў на чале ешывы Эц Хаім і займаў гэту пасаду да сваёй смерці. Стаў адным з заснавальнікаў Агудат Ісраэль і камітэта па справах ешыботаў у Вільні. Падтрымліваў стварэнне дзяржавы Ізраіль і патрабаваў ад кіраўніцтва Агудат Ісраэль рэальных дзеянняў па засяленні Зямлі Ізраіля (Эрэц Ісраэль). У Палесціне зблізіўся з равам Кукам, якога называў «князем Торы».

Зноскі