Абастумані
| ||||||||||||||||
Абастумані (груз. აბასთუმანი) — пасёлак гарадскога тыпу, горнакліматычны курорт у Адзігенскім муніцыпалітэце Грузіі. Насельніцтва - 937 чалавек (2014). Размяшчаецца на паўднёвым схіле Месхецкага хрыбта, у цясніне ракі Оцхэ, на вышыні 1250—1450 м, за 28 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Ахалцыхэ, за 78 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Баржомі.
На горных схілах - лясы (хвоя, елка, піхта). Лета ўмерана цёплае, сярэдняя тэмпература жніўня 16°C. Зіма мяккая, сонечная, умерана снежная (снежнае покрыва трымаецца з сярэдзіны снежня да сярэдзіны сакавіка); сярэдняя тэмпература студзеня -6°C. Ападкі выпадаюць пераважна ў красавіку-кастрычніку, сярэднегадавая колькасць каля 600 мм. У год налічваецца ў сярэднім 167 дзён сонечнага ззяння.