Абеліск Імператрыцы
Помнік | |
Абеліск Імператрыцы | |
---|---|
фінск.: Keisarinnankivi | |
60°10′03,50″ пн. ш. 24°57′16″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Фінляндыя |
Горад | Хельсінкі |
Скульптар | Карл Людвіг Энгель[1] |
Дата заснавання | 1835[2] |
Дата пабудовы | 1835 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Абеліск Імператрыцы (фінск.: Keisarinnankivi, літ. — камень Імператрыцы) — помнік на Гандлёвай плошчы ў Хельсінкі.
Абеліск імператрыцы быў адкрыты ў 1835 годзе ў памяць пра наведванне горада Хельсінкі імператарам Мікалаем I і яго жонкай Аляксандрай Фёдараўнай. Помнік быў усталяваны там, куды, паводле легенды, ступіла нага імператрыцы, якую фіны вельмі любілі за тое, што яна апекавалася над Хельсінкі, ў момант сыходжання на бераг. Пасля набыцця Фінляндыяй незалежнасці знесены, але адноўлены ў 1971 годзе па просьбе гараджан.
Манумент уяўляе сабой абеліск з чырвонага мармуру ўвянчаны бронзавым пазалочаным глобусам, на якім сядзіць двухгаловы арол — сімвал імператарскай улады, які сведчыў пра ўваходжанне Фінляндыі ў склад Расійскай імперыі. На абеліску надпіс на лацінскай мове:
Imperatrici Alexandrae Metropolin Finlandiae Primum Adventati die XXIX Maji X Juni MDCCCXXXIII |
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Абеліск Імператрыцы