Аварскі каганат
каганат | |
Аварскі каганат | |
---|---|
|
|
562 — 823
|
|
Сталіца | хрынг на тэрыторыі Цімішаары |
Мова(ы) | Авара-славянскае двухмоўе |
Афіцыйная мова | аварская мова[d], праславянская мова, Усходнегерманскія мовы і булгарская мова[d] |
Рэлігія | тэнгрыянства і хрысціянства |
Форма кіравання | манархія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аварскі каганат — дзяржава племяннога саюза авараў. Узнікла ў 560-я гады ў Паноніі на Дунаі пад уладай хана Баяна. Актыўна здзяйсняў ваенную экспансію ў суседнія землі. Існаваў за кошт падуладных народаў, рабавання суседзяў і кантролю гандлёвых шляхоў.
Першы каган вядомы авараў Кандык прывёў іх да аланскай зямлі і з дапамогай аланскага князя Сародыуса ў 557 годзе заключыў саюзную дамову з візантыйскім імператарам Юстыніянам I[1][2].
З канца VI ст. вёў спусташальныя напады на Візантыю. У 582 годзе каганат захапіў стратэгічны горад Сірмій. У пачатку VII ст. на некаторы час устанавіў кантроль над часткай Далмацыі. Выкуп, які ён атрымліваў ад Візантыі, дасягаў 120 тысяч солідаў штогод. Значную ролю ў гэтых поспехах адыграла эфектыўнасць ваеннай арганізацыі і рыштунку авараў, мабілізацыя імі сіл падпарадкаваных плямёнаў. У 626 годзе авары паспрабавалі захапіць Канстанцінопаль, але былі разбітыя, што паклала канец аварскай экспансіі. Паражэнне стала сігналам для паўстання заваяваных народаў. Знешнепалітычныя няўдачы, унутраныя спрэчкі 630-х гадоў, паўстанні славян (у т.л. на чале Само ў 623 годзе) сталі прычынай крызісу і перабудовы структуры каганата, што цягнулася да канца VII ст. У 630-я гады ад аварскага панавання вызваліліся славяне. Войны франкаў Карла Вялікага (першы паход у 791 годзе), балгарскага хана Крума, славянскіх аб’яднанняў у канцы VIII — пачатку IX стст. прывялі да разгрому каганата. Апошняе ўпамінанне аварскіх паслоў вядома ў 822 годзе. У Вердэнскім дагаворы (843) згадваецца «каралеўства авараў», якое належала спадкаемцам Карла Вялікага.
Паўднёва-ўсходнія землі каганата ўвайшлі ў склад Балгарскага царства, на некаторых тэрыторыях узніклі славянскія палітычныя аб’яднанні, частка з іх пазней увайшла ў Вялікую Маравію. З канца X ст. практычна ўсе землі, што некалі ўваходзілі ў каганат авараў, падпарадкавалі венгры і ўтварылі тут сваё Каралеўства Венгрыя. Памяць пра авараў («обраў») як мучыцеляў і волатаў, пакараных багамі за пыху і бясследна загінулых, доўгі час захоўвалася ў славянскіх паданнях. Сведчаннем цесных кантактаў авараў са славянамі з’яўляюцца знаходкі асобных рэчаў аварскага паходжання на гарадзішчах Верхняга Падняпроўя ў Беларусі (Вежкі, Нікадзімава і іншых).
Аварскія каганы
[правіць | правіць зыходнік]- Баян I (562—602)
- Баян II (602—617)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Luttwak, Edward. The Grand Strategy of the Byzantine Empire. — Harvard Univ. Pr., 2009. — 498 p. ISBN 0674035194 (с. 118). (англ.)
- ↑ Dickens, Mark. «The Three Scythian Brothers: an Extract from the Chronicle of Michael the Great | Mark Dickens». Parole de l’Orient. Academia.edu. 35. Retrieved 2015-02-27. (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 60. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Гаўрытухін, І. А. Авары / І. А. Гаўрытухін // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 15 — 17. — ISBN 978-985-11-0353-5.