Авідзіяпаль
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Авідзіяпаль[1] (укр.: Ові́діополь) — пасёлак гарадскога тыпу ў Авідзіяпольскім раёне Адэскай вобласці Украіны, раённы цэнтр. Грузавая чыгуначная станцыя. Размешчаны на ўсходнім беразе Днястроўскага лімана.
Паходжанне назвы
[правіць | правіць зыходнік]Расійская імператрыца Кацярына II сваім указам у 1795 г. пераіменавала горад Аджыдэр у Авідзіяпаль у гонар рымскага паэта Публія Авідзія Назона. Тады лічылі, што менавіта ў гэтай мясцовасці ён знаходзіўся ў ссылцы. Паколькі Авідзій, у адрозненне ад паэтаў старэйшага пакалення Вергілія і Гарацыя, не падтрымліваў мерапрыемстваў рымскага імператара Аўгуста, і яго паэзія не была рупарам для прапаведавання ідэалогіі новага рэжыму, верагодна, таму ён і быў адпраўлены ў ссылку.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Населены пункт паўстаў каля 1750-х гг. і ўпершыню згаданы ў дакументах у 1756 г. Меў назвы Хаджыдэр, Хаджы-Дэрэ, Аджыдэр. Быў стацыянарным аулам аднаго з буджацкіх родаў, які жыў у Бесарабіі і пасвіў статкі авечак на левым беразе Днястра. У гады руска-турэцкай вайны 1768—1774 гг. паселішча разбурана 11 ліпеня 1770 г. запарожскімі казакамі. У 1784 г. гэта татарскае мястэчка і порт, дзе жылі таксама армяне і малдаване. Па заканчэнні руска-турэцкай вайны 1787—1791 гг. каля былога паселішча Хаджыдэр была закладзена невялікая земляная крэпасць і верф. Будаваў крэпасць інжынер-капітан Е. Х. Фэрстэр пад кіраўніцтвам і па праекце інжынера-палкоўніка Франца дэ Валана. Аджыдэрская разам з Сярэдняй (Ціраспальскай) і Хаджыбейскай крэпасцямі стала фарпостам на новай мяжы Расійскай імперыі з Асманскай імперыяй, а таксама прамежкавым складам грузаў, якія паступалі Днястром у Адэсу. Днём нараджэння пасёлка лічыцца 15 чэрвеня 1793 г. — дата залажэння крэпасці.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»