Агурджалы
Агурджалы | |
---|---|
туркм. Ogurjaly | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 49,313 км² |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
38°58′10″ пн. ш. 53°02′53″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Каспійскае мора |
Краіна | |
Агурджалы (туркм.: Ogurjaly), вядомы таксама як Агурчынскі (руск.: Огурчинский) — востраў у паўднёва-ўсходняй частцы Каспійскага мора. Уваходзіць у склад Туркменістана. Плошча - 49,313 км². Сталага насельніцтва няма.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Агурджалы знаходзіцца за 475 км на паўночны захад ад Ашгабада. Аддзелены нешырокім пралівам (3,34 км) ад паўвострава Чэлекен. З'яўляецца найбольшым па плошчы (49,313 км²) вострам Туркменістана і самым доўгім ў Каспійскім моры (каля 140 км). Найбольшая шырыня - 4,66 км. У некаторых месцах шырыня толькі крыху перавышае 1 км. Падчас зімовых штармоў марскія хвалі захопліваюць большую тэрыторыю сушы.
Востраў узнік у выніку складаных тэктанічных працэсаў, якія ўзнялі частку марскога дна і стварылі водмель, на якую хвалі намывалі пясок і арганічныя асадкі. З-за сталых змен узроўню Каспійскага мора абрысы вострава і яго плошча таксама змяняюцца. Для сушы характэрны плоскія нізіны і пясчаныя выдмы. Крыніц пітной вады няма.
Клімат Агурджалы нашмат мякчэйшы, чым у суседніх кантынентальных раёнах Туркменістана. Улетку дзённая тэмпература трымаецца каля +28°C — +33°C. Зіма адносна цёплая, без снега. Мінімальная тэмпература, зарэгістраваная за ўсю гісторыю назіранняў — -15°C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 120 - 130 мм. Частыя туманы.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Востраў Агурджалы знакаміты сваёй фаўнай. Тут зімуюць каспійскія цюлені. Шмат птушак, у тым ліку фламінга, гусі, лебедзі, пеліканы, бакланы і інш. З 1982 г. востраў насяляюць джэйраны. Добрыя кармавыя запасы і адсутнасць драпежнікаў садзейнічаюць хуткаму размнажэнню, таму лішкі джэйранаў перыядычна адлоўліваюць і перавозяць на кантынент.
Востраў Агурджалы з'яўляецца часткай туркменскага запаведніка Хазар.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Назва вострава паходзіць ад туркменскага племені агурджале, якое насяляла Чэлекен з XIV ст. З-за адсутнасці пітной вады сталыя паселішчы не арганізоўваліся, аднак на востраве спыняліся рыбакі, піраты, гандляры. У 1921 г. увайшоў у склад Туркменістана. У савецкі час на поўначы вострава было створана паселішча Агурчынскі, у якім сезонна сяліліся рыбакі, дзейнічала памежная застава. У нашы дні паселішча пакінута і часткова разбурана Каспійскім морам.