Аляксандр Гаўрылавіч Абдулаў
Аляксандр Абдулаў | |
---|---|
руск.: Александр Гаврилович Абдулов | |
Імя пры нараджэнні | Аляксандр Гаўрылавіч Абдулаў |
Дата нараджэння | 29 мая 1953[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 студзеня 2008[3][1] (54 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Gavriil Abdulov[d] |
Жонка | Ірына Іванаўна Алфёрава[d] |
Дзеці | Kseniya Alfyorova[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральны акцёр, кінаакцёр, вядучы, спявак, акцёр, тэлевядучы, тэлеакцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст |
Кар’ера | 1973—2008 |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0008311 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Гаўрылавіч Абдулаў (29 мая 1953, Табольск, СССР — 3 студзеня 2008, Масква, Расія) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, заслужаны артыст РСФСР (1986), народны артыст Расіі (1991).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Табольску Цюменскай вобласці РСФСР у тэатральнай сям’і. Бацька быў рэжысёрам тэатра ў Фергане, маці працавала ў тэатры грымёрам. На тэатральную сцэну Абдулаў упершыню выйшаў яшчэ ў пяцігадовым узросце, але да акцёрскай кар’еры ён не імкнуўся — у школе займаўся спортам, захапляўся музыкай. Па патрабаванні бацькі спрабаваў паступаць пасля школы ў тэатральнае вучылішча імя Шчэпкіна, але няўдала, таму, вярнуўшыся з Масквы, паспяхова здаў іспыты на факультэт фізкультуры мясцовага педінстытута. Праз год Аляксандр Абдулаў зноў паехаў у Маскву і паступіў у РАТМ (руск.: ГИТИС), на курс І. М. Раеўскага.
У кіно акцёр дэбютаваў у 1974 годзе, яшчэ студэнтам ён сыграў маленькую ролю дэсантніка Казлова ў фільме Міхаіла Пташука «Пра Віцю, пра Машу і марскую пяхоту». У 1975 годзе iгру Абдулава ў дыпломным спектаклі адзначыў галоўны рэжысёр Маскоўскага тэатра імя Ленінскага камсамола («Ленкам») Марк Захараў і запрасіў маладога акцёра ў трупу.
З тых часоў імя Аляксандра Абдулава непарыўна звязанае з тэатрам Захарава. Сярод самых вядомых тэатральных прац Абдулава — роля ў знакамітым «ленкамаўскім» спектаклі «Юнона і Авось». За ролю ў спектаклі «Варвар і ерэтык» ён атрымаў «Крыштальную Турандот» і прэмію фонда Станіслаўскага.
У сярэдзіне 70-х развіццё атрымала кінакар’ера маладога акцёра. Аднак шырокая вядомасць прыйшла да Аляксандра Абдулава толькі пасля ролі Мядзведзя ў тэлевізійным фільме «Звычайны цуд» (1978), пастаўленым Маркам Захаравым паводле аднайменнай п’есы Яўгена Шварца. Новым поспехам стала меладрама Паўла Арсенава паводле п’есы А. Валодзіна «З каханымі не раставайцеся» (1979), у якой Абдулаў iграў галоўную мужчынскую ролю — Міця, а галоўную жаночую ролю выканала яго тагачасная жонка — Ірына Алфёрава. Аляксандр Абдулаў з аднолькавым поспехам выконваць рознапланавыя ролі, здымаючыся ў карцінах розных жанраў і ў розных рэжысёраў.
Сярод самых яго вядомых акцёрскіх прац — Мікіта ў «Карнавале» Таццяны Ліёзнавай, забойца Рабер з эксцэнтрычнага дэтэктыва Алы Сурыкавай «Шукайце жанчыну», лірычны герой Ян з «Чарадзеяў». Артыст шырокага творчага дыяпазону, Аляксандр Абдулаў здымаўся ў камедыях («Самая абаяльная і прывабная», «За цудоўных дам!», «Формула кахання»), у драмах («Захоўвай мяне, мой талісман!» і «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» Рамана Балаяна, «Над цёмнай вадой» Дзмітрыя Месхіева), у крымінальна-прыгодніцкіх («Таямніцы мадам Вонг») і дэтэктыўных карцінах («Дзесяць негрыцятаў» Станіслава Гаварухіна), у гісторыка-касцюмных стужках («Гардэмарыны, наперад!» Святланы Дружынінай).
Асабліва вылучаюцца працы Аляксандра Абдулава ў фільмах Марка Захарава, якія адразу палюбіліся гледачу, і ў карцінах Сяргея Салаўёва, якiя сталi прыкметнай падзеяй кіно мяжы 80-90-х гадоў. У 1991 годзе пачалося супрацоўніцтва Абдулава з рэжысёрам Віктарам Сяргеевым, і іх першы фільм, круцельскі дэтэктыў «Геній», стаўся адной з самых цікавых карцін тых гадоў і ўвайшоў у спіс лідараў відэапраката фільмаў; не мінула незаўважанай і крымінальная меладрама «Дзіўныя мужчыны Сямёнавай Кацярыны», дзе разам з Аляксандрам Абдулавым зняліся Наталля Фісон і Андрэй Сакалоў. Але іншы фільм Віктара Сяргеева «Шызафрэнія», для якога Абдулаў сам напісаў сцэнар, а кансультантам быў Аляксандр Каржакоў, які выйшаў на экраны ў 1997 годзе, не стаў адкрыццём, як гэта было з «Геніем»…
Даволі часта ўдзельнічаў у журы Вышэйшай лігі КВЗ.
У верасні 2007 года Аляксандру Абдулаву быў пастаўлены дыягназ — «чацвёртая стадыя рака лёгкіх»[5].
3 студзеня 2008 года ў 7:20 па маскоўскім часе Аляксандр Абдулаў памёр у Цэнтры сардэчна-судзінкавай хірургіі імя Бакулева[6].
5 студзеня ў 11:00 у памяшканні тэатра «Ленкам» прайшла грамадзянская паніхіда і развітанне з Аляксандрам Абдулавым. На развітанне з ім прыйшлі вядомыя палітыкі, эстрадныя артысты, выбітныя мастацкія дзеячы. У гэты ж дзень у 14:00 Абдулаў быў пахаваны на Ваганькаўскіх могілках у Маскве.
Аляксандр Абдулаў быў жанаты тройчы. Першая жонка — актрыса Ірына Алфёрава (Абдулаў удачарыў яе дачку Ксенію ад першага шлюбу), другая жонка — Галіна, тэатральны менеджар. Трэцяя яго жонка Юлія Міласлаўская маладзейшая за мужа на 23 гады; пад канец сакавіка 2007 года ў іх нарадзілася дачка Яўгенія.
Зноскі
- ↑ а б Alexandr Abdulow // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #131358189 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ http://www.newsru.com/cinema/03jan2008/abdulov.html
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #131358189 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Акцёру Аляксандру Абдулаву пастаўлены дыягназ «рак лёгкіх», РІА Навіны (руск.)
- ↑ Сканаў вядомы акцёр Аляксандр Абдулаў, РІА Навіны (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Абдулаў на IMDb (англ.)
- Неафіцыйная старонка (руск.)
- Асобы
- Нарадзіліся 29 мая
- Нарадзіліся ў 1953 годзе
- Нарадзіліся ў Табольску
- Памерлі 3 студзеня
- Памерлі ў 2008 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
- Выпускнікі ДІТМа
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Кавалеры ордэна Пашаны
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Майстры спорту СССР
- Лаўрэаты прэміі Крыштальная Турандот
- Лаўрэаты прэміі «Залаты арол»
- Лаўрэаты прэміі «Ніка»