Перайсці да зместу

Антэ Ёзіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антэ Ёзіч
харв.: Ante Jozić
Герб
Апостальскі нунцый у Кот-д'Івуары[d]
2 лютага 2019 — 1 кастрычніка 2019
Папярэднік Joseph Spiteri[d]
Пераемнік Paolo Borgia[d]
titular bishop of Cissa[d]
з 2 лютага 2019
Дыяцэзія Cissa[d]
Папярэднік Gonzalo Alonso Calzada Guerrero[d]
Апостальскі нунцый у Беларусі
21 мая 2020 — 28 чэрвеня 2024
Папярэднік Габар Пінтэр
Апостальскі нунцый у Арменіі[d]
з 28 чэрвеня 2024
Папярэднік José Avelino Bettencourt[d]
Апостальскі нунцый у Грузіі[d]
з 28 чэрвеня 2024
Папярэднік José Avelino Bettencourt[d]

Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 16 студзеня 1967(1967-01-16) (57 гадоў)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антэ Ёзіч (харв.: Ante Jozić; нар. 16 студзеня 1967, Трыль, Сацыялістычная Рэспубліка Харватыя, Югаславія) — рымска-каталіцкі тытулярны архібіскуп Цысы, дыпламат.

28 чэрвеня 1992 года атрымаў святарскае пасвячэнне. У 1995 годзе ён пачаў навучанне ў Папскай царкоўнай акадэміі. З 1999 года пачаў працаваць у дыпламатычных місіях Святога Прастола: у Апостальскай Нунцыятуры ў Індыі (1999—2003), быў сакратаром Нунцыятуры ў Расіі (2003—2009), саветнікам Нунцыятуры ў Філіпінах (з 2009 года).

2 лютага 2019 года Папа Францішак прызначыў Антэ Ёзіча Апостальскім Нунцыем у Кот-д’Івуары і тытулярным архібіскупам Цысы[1]. Ён павінен быў атрымаць біскупскае пасвячэнне ад кардынала П’етра Параліна 1 мая 2019 года, але 7 красавіка ён трапіў у дарожную аварыю і быў шпіталізаваны ў цяжкім стане[2][3]. 28 кастрычніка 2019 года Паала Борджыя быў прызначаны новым Апостальскім Нунцыем у Кот-д’Івуары.

22 студзеня 2020 года адбылася сустрэча Антэ Ёзіча з Папам Францішкам пасля якой біскупскае пасвячэнне было прызначана на 21 сакавіка 2020 года, але з-за пандэміі COVID-19 у Італіі не адбылося.

21 мая 2020 года Папа Францішак прызначыў Антэ Ёзіча Апостальскім Нунцыем у Беларусі[4][5]. 18 красавіка 2021 года падчас цэлебрацыі з нагоды 30-годдзя адраджэння структур Касцёла ў Беларусі ўпершыню служыў па-беларуску[6].

28 чэрвеня 2024 года Ватыкан паведаміў пра тое, што арцыбіскуп Антэ Ёзіч атрымаў прызначэнне нунцыем у Грузіі і Арменіі. 6 ліпеня ў Будславе ён звярнуўся з развітальным пасланнем да беларускіх вернікаў. Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў 22 жніўня ў Мінску сустрэўся з Апостальскім нунцыем Антэ Ёзічам у сувязі з заканчэннем яго дыпламатычнай місіі ў краіне.