Перайсці да зместу

Арман Барэль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арман Барэль
Дата нараджэння 21 мая 1923(1923-05-21)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 жніўня 2003(2003-08-11)[1][2] (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, таполаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера тапалогія, матэматыка[3], algebraic topology[d][3], група Лі[3] і linear algebraic group[d][3]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Жан Лерэ
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Арман Барэль

Арман Барэль (фр.: Armand Borel; 21 мая 1923, Ла-Шо-дэ-Фон, кантон Нёўшатэль, Швейцарыя — 11 жніўня 2003, Прынстан, штат Нью-Джэрсі, ЗША) — швейцарскі матэматык.

Навучаўся ў Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха, вучань Хайнца Хопфа. З 1949 года Барэль пераязджае ў Парыж, дзе становіцца вучнем Жана Лерэ.

Асноўныя працы Барэля ляжаць у галіне алгебры, у асаблівасці тэорыі груп Лі, дзе ён ужыў спектральныя паслядоўнасці Лерэ да пытанняў тапалогіі груп Лі, алгебраічнай геаметрыі, асабліва ў тэорыі алгебраічных груп, дзе ён плённа супрацоўнічаў з Жакам Тытсам (у прыватнасці за гэтыя працы Тытс атрымаў у 2008 годзе Абелеўскую прэмію) і алгебраічнай тэорыі лікаў.

А. Барэль быў пляменнікам іншага выбітнага матэматыка — Э. Барэля, але ніякіх адносін з ім не падтрымліваў.

Удзельнік знакамітай групы «Нікаля Бурбакі», прычым адзін з нямногіх яе ўдзельнікаў — не французаў.