Арташат (старажытны)
Выгляд
Арташа́т — былы старажытны горад у Арменіі, у 2 ст. да н.э. — сярэдзіне 5 ст. н.э. сталіца старажытнай Вялікай Арменіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад заснаваны каля 176 да н.э. Арташэсам I, які сталіцу дзяржавы з Армавіра перанёс у пабудаваны ім Арташат.
У 58 і 163 н.э. горад быў разбураны рымлянамі, у 364—368 гг. — іранцамі.
Прыйшоў у заняпад у сувязі з пераносам сталіцы Арменіі ў Двін.
Старажытны горад знаходзіўся паблізу сучаснага армянскага горада Арташат.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Арташат // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. С. 506.
- Arakelyan, Babken N. «Основные результаты раскопок древнего Арташата в 1970-73 гг.,» Patma-Banasirakan Handes 4 (1974). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Encyclopædia Iranica, Artaxata