Архіп Іванавіч Куінджы
Архіп Іванавіч Куінджы | |
---|---|
руск.: Архип Иванович Куинджи | |
Дата нараджэння | 27 студзеня 1841 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 ліпеня 1910[1] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм[d] |
Уплыў на | Мікалай Канстанцінавіч Рэрых, Vilhelms Purvītis[d], Konstantin Bogaevsky[d] і Evgenij Ivanovic Stolica[d] |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Архіп Іванавіч Куінджы (27 студзеня 1841, Марыупаль — 24 ліпеня 1910) — жывапісец-пейзажыст. Правадзейны член Пецярбургскай АМ (з 1893).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Жывапісу вучыўся самастойна і ў Пецярбугскай АМ (1868). Член Таварыства перасоўных мастацкіх выставак 1875—1879. Ініцыятар стварэння Таварыства мастакоў (1909; пазней Таварыства імя Куінджы). Выкладаў у Пецярбургскай АМ (прафесар з 1892, з 1894 прафесар-кіраўнік пейзажнай майстэрні, сярод вучняў А. Рылоў, М. Рэрых), адкуль у 1897 годзе звольнены за падтрымку студэнцкіх патрабаванняў. У ранні перыяд зазнаў уплыў Івана Айвазоўскага. У сярэдзіне 1870-х гадоў стварыў шэраг карцін, у якіх пейзажны матыў разлічаны на канкрэтныя сацыяльныя асацыяцыі, што адпавядала канцэпцыі перасоўнікаў («Забытая вёска», «Чумацкі тракт»). У творах сталага перыяду імкнуўся да перадачы найбольш выразных па асвятленні станаў прыроды. З дапамогай кампазіцыйных прыёмаў, якія дазвалялі стварыць панарамныя віды (высокі гарызонт і інш.), светлавых эфектаў і інтэнсіўных колераў, зведзеных да некалькіх галоўных тонаў, дамагаўся амаль поўнай ілюзіі натуральнага асвятлення: «Украінская ноч» (1876), «Бярозавы гай», «Пасля навальніцы» (абедзве 1879), «Ноч на Дняпры» (1880), «Дняпро раніцай» (1881). Работам позняга перыяду ўласцівы дэкаратыўнасць і знешняя эфектнасць колеравага ладу («Бярозавы гай», 1901).
Зноскі
- ↑ а б в Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 25 кастрычніка 2021.
- ↑ Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Нарадзіліся 27 студзеня
- Нарадзіліся ў 1841 годзе
- Нарадзіліся ў Марыупальскім павеце
- Памерлі 24 ліпеня
- Памерлі ў 1910 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Смаленскіх праваслаўных могілках
- Пахаваныя на Ціхвінскіх могілках
- Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Расійскай імперыі